2 траўня 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэці «канвой Пуціна» вяртаецца ў Расею

4
Трэці «канвой Пуціна» вяртаецца ў Расею

Гэтым разам груз з Расеі быў дастаўлены не ў Луганск, а ў Данецк.

Першая калона аўтамабіляў перасекла ўкраінска-расейскую мяжу і паспяхова вярнулася на тэрыторыю Расеі, піша ІТАР-ТАСС. Калона даставіла гуманітарную дапамогу ў Данецк, а не ў Луганск, куды Расея накіравала першыя два канвоі.

Першыя 40 "КамАЗаў" са складу канвою праехалі на тэрыторыю Расеі. За першай калонай з невялікім інтэрвалам яшчэ пяць.

У момант разгрузкі гуманітарнага канвою ў Данецку прагучаў шэраг выбухаў на мясцовым вайсковым заводзе. Расейскія агенцтвы паведамілі, што абстрэл, як мяркуецца ракетамі "Точка У" вяло ўкраінскае войска.

Напярэдадні ў Менску быў падпісаны мемарандум, які прадугледжвае стварэнне 30-кіламетровай бяспечнай зоны.

Паводле звестак расейскага боку, аўтамабілі трэцяй гуманітарнай калоны прывезлі ў Данецк прадукты харчавання, у тым ліку крупы і кансервы, а таксама генератары, медыкаменты, цёплыя рэчы, пітную бутыляваную ваду. Агульная вага грузу складае блізу 2 тысяч тон.

Нагадаем, раней паведамлялася, што да канца тыдня Расея хоча адправіць ва Украіну чарговы груз гуманітарнай дапамогі. З паведамленняў СМІ, апошні раз у аўтамабілях была вайсковая тэхніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках