3 траўня 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Войскі РФ застаюцца ва Украіне, замірэнне не захоўваецца

9
NATO: Войскі РФ застаюцца ва Украіне, замірэнне не захоўваецца

Рэжым спынення агню ў Данбасе не дзейнічае.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на заяву галоўнаначальніка сіл NATO ў Еўропе генерала Філіпа Брыдлава, піша "Украінская праўда".

"Што да расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны - так, яны ўсё яшчэ знаходзяцца ў межах краіны", - заявіў ён у Вільні, дзе праходзіць сустрэча найвышэйшага вайсковага камандавання NATO.

Разам з тым Брыдлаў выказаў спадзяванне, што новае "мірнае пагадненне" Мэмарандум (аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны) забяспечыць пэўны прагрэс у гэтым пытанні (вывадзе войскаў РФ).

Як вядома, уночы 20 верасня ўдзельнікі кантактнай групы для ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны падпісалі ў Менску мэмарандум аб рэалізацыі пратакола ад 5 верасня, які складаецца з 9 пунктаў: спыненне ўжывання зброі абедзвюма старанамі, прыпыненне падраздзяленняў і фармаванняў на пазіцыях на 19 верасня, забарона на ўжыванне ўсіх тыпаў зброі і наступальных дзеянняў.

Акрамя таго, мэмарандум прадугледжвае адвод буйнакалібернай зброі на адлегласць не менш за 15 км з кожнай стараны, што ствараеце зону бяспекі шырынёй не менш за 30 км. Дакумэнт уводзіць забарону на палёты баявой авіяцыі, у тым ліку беспілотных лятальных апаратаў, за выняткам апаратаў АБСЕ. Таксама ўводзіцца забарона на выкарыстанне замежных баявых лятальных апаратаў.

Апошні пункт - вывад усіх замежных узброеных фармаванняў з тэрыторыі Украіны. Таксама прадугледжаны вывад усіх так званых наймітаў. Акрамя таго, дакумэнт прадугледжвае забарону на ўстаноўку новых мінных збудаванняў паблізу населеных пунктаў, а таксама патрабаванне аб разміноўванні ўжо існых прылад.

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што Мэмарандум, падпісаны ў Менску ўдзельнікамі кантактнай групы для ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, павінен выконвацца з 20 верасня. Паводле заявы РНБА, "мы не бачым нерэалізоўных пунктаў, якія ёсць як у дамоўленасцях ад 5 верасня, так і ў мэмарандуме аб яго рэалізацыі".

20 верасня ў Літве праходзіць сустрэча найвышэйшага вайсковага камандавання NATO, адной з асноўных тэм якой з'яўляецца перагляд стасункаў Альянсу з Расеяй.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках