5 траўня 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Да «Маршу міру» ўсё гатова

22
Барыс Нямцоў: Да «Маршу міру» ўсё гатова

Сёння ў Маскве адбудзецца Марш Міру.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» нагадаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў.

«Да Маршу Міру ўсё гатова. Надвор'е будзе выдатнае, людзей будзе шмат. Мерапрыемства ўзгодненае з мэрыяй. Усё будзе добра. Да сустрэчы», - напісаў Нямцоў.

Плануецца, што ў акцыі возьмуць удзел не менш за 50 тысяч чалавек.

«Мы патрабуем спынення безадказнай агрэсіўнай палітыкі расейскіх улад. Гэтая палітыка не толькі прынесла вайну на зямлю Украіны, каштавала жыцця ўжо тысячам украінцаў і расейцаў. На ўкраінскай зямлі гінуць і трапляюць у палон вайскоўцы расейскага войска, у тым ліку тэрміновай службы; гэта ўжо наўпрост, не закамуфляванае вайсковае ўварванне, якому няма апраўдання», - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Збор удзельнікаў маршу запланаваны на 16 гадзін (паводле маскоўскага часу) 21 верасня, пачатак маршу - на 17 гадзін (паводле маскоўскага часу).

Маршрут: у Маскве ад Пушкінскай плошчы (Страснога бульвара), па бульварах, затым па праспекце Акадэміка Сахарава да скрыжавання з Садовым колам.

Плануецца, што марш пройдзе і ў іншых гарадах Расеі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках