5 траўня 2024, Нядзеля, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі заявіў аб ахвоце стаць прэзідэнтам РФ

17
Хадаркоўскі заявіў аб ахвоце стаць прэзідэнтам РФ

Былы кіраўнік кампаніі ЮКОС ахвочы заняць пасаду прэзідэнта Расеі, калі б гэта было трэба для пераадолення крызісу ў краіне.

Пра гэта Міхаіл Хадаркоўскі заявіў 20 верасня ў інтэрв'ю Le Monde на фэсце, прысвечаным 70-годдзю газэты, піша Lenta.ru.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ён растлумачыў, што цяпер перад ім такой задачы не стаіць. Пры гэтым, у выпадку патрэбы пераадолення крызіснай сітуацыі і правядзення канстытуцыйнай рэформы, ён будзе «ахвочы ўзяць на сябе гэтую частку працы». Хадаркоўскі таксама растлумачыў, што канстытуцыйная рэформа збольшага будзе складацца ў пераразмеркаванні прэзідэнцкай улады судовай сістэме, парламэнту і грамадзянскай супольнасці.

Акрамя таго, Хадаркоўскі перазапусціць свой праект «Адкрытая Расея». Паводле ягоных слоў, аб стварэнні партыі гаворкі не ідзе. Таксама ў адрозненне ад ранейшага фонду, які быў створаны кіраўніцтвам ЮКОСа ў 2001 годзе, «Адкрытая Расея» не будзе рэгістравацца, а таксама не будзе мець офіс ні ў Маскве, ні ў рэгіёнах. Як паведаміў бізнэсовец у інтэрв'ю газэце «Ведомости», мэта арганізацыі - дапамагчы «па-еўрапейску арыентаванай частцы расейскага грамадства».

Расейская нафтавая кампанія ЮКОС існавала з 1993 да 2007 года. 1 жніўня 2006 года ЮКАС прызналі банкрутам паводле заявы сіндыката замежных банкаў, якім кампанія запазычылася блізу 500 мільёнаў даляраў. Пазней гэтую завінавачанасць выкупіла «Роснефть». На працягу 2007 года маёмасць кампаніі прадавалася на аўкцыёнах з мэтай сплаты запазычанасці. 21 лістапада 2007 года ЮКОС зліквідавалі.

Шэраг яе топ-кіраўнікоў, у тым ліку Міхаіл Хадаркоўскі, былі прызнаныя вінаватым у шэрагу крымінальных злачынстваў і прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення. У 2005 годзе суд прысудзіў Хадаркоўскага да дзевяці гадоў калоніі за махлярства і ўхіленне ад выплаты падаткаў. У 2010 годзе паводле другой справы ЮКОСа яго прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж нафты ў кампаніі. У снежні 2013 года Міхаіл Хадаркоўскі быў памілаваны прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і вызвалены.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках