3 траўня 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты Беларусі ад нафтавай рэформы ў РФ складуць $250 мільёнаў

1
Страты Беларусі ад нафтавай рэформы ў РФ складуць $250 мільёнаў

Беларусь у 2015 годзе можа страціць 250 млн даляраў у выніку падатковай рэформы ў нафтавай галіне РФ.

Пра гэта паведаміла агенцтву ПРАЙМ крыніца ў профільным ведамстве.

Са словаў суразмоўцы агенцтва, беларускі бок прааналізаваў наступствы падатковага манеўру ў РФ. «Страты для нас будуць. З папярэдніх ацэнак, у наступным годзе - да 250 млн даляраў», - сказаў ён. У 2016 годзе страты могуць вырасці да 300 млн даляраў, у 2017 годзе - да 370 млн даляраў.

Як паведамлялася, Мінфін РФ падрыхтаваў падатковую рэформу - рэзкае зніжэнне пошлін на экспарт нафты прыкладна да ўзроўню Казахстана - 80 даляраў за тону з цяперашніх 385 даляраў за тону і кампенсаваў гэта рэзкім павышэннем падатку на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ).

Мяркуецца павышэнне стаўкі ПЗКВ на нафту з 2015 года да 775 расейскіх рублёў за тону (дзеючы закон прадугледжвае стаўку на ўзроўні 530 расейскіх рублёў за тону), з 2016 года - 856 расейскіх рублёў за тону супраць 559 расейскіх рублёў за тону, з 2017 года - 918 расейскіх рублёў за тону супраць 559 расейскіх рублёў за тону.

Экспартная пошліна на нафту, згодна з праектам, будзе скарачацца хутчэй, чым паводле дзеючай нарматыўнай базе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках