26 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантралёрка пырснула балончыкам у твар пасажыру, які заступіўся за «зайцоў»

50

Выпадак адбыўся ў Менску.

Пра гэта паведаміў адзін з карыстальнікаў форуму onliner.by.

«Нядаўна мая жонка стала сведкай, як хлопцу, які заступіўся за безбілетную дзяўчыну з дзіцем, кантралёрка пырснула газавым балончыкам у твар. Хутка, мусіць, зброю будуць прымяняць», - напісаў ён на форуме.

Канфлікты паміж кантралёрамі і пасажырамі ў Беларусі не рэдкасць. Адзін з самых гучных выпадкаў адбыўся ў Наваполацку ў 2012 годзе. Тады відавочцы знялі на відэа, як кантралёрка спрабуе груба затрымаць маладую маці з дзецьмі, якія не аплацілі праезд. За сям'ю заступіўся адзін з пасажыраў і пачаў цягаць кантралёрку за валасы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках