5 траўня 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роналду аформіў покер у матчы чэмпіянату Гішпаніі

Роналду аформіў покер у матчы чэмпіянату Гішпаніі

У пятым туры чэмпіянату Гішпаніі ў футболе мадрыдскі «Рэал» на сваім стадыёне «Санцьяга Бернабеу» разграміў «Эльчэ» з лікам 5:1.

Чатыры мячы «Каралеўскага клуба» з пяці забіў нападнік Крышціяну Раналду, яшчэ адзін гол на рахунку паўабаронцы Гарэта Бэйла, піша NEWSru.com.

CR7 двойчы забіў з «пункта», а таксама замкнуў навес Марсэла і адзначыўся голам ў дадатковы час. Партугалец аформіў 21-шы хет-трык і трэці покер у Прымеры ў складзе «Рэала». Брамы «сметанковых» упершыню абараняў Кэйлар Навас, які змяніў на пасадзе Ікера Касільяса.

У мінулыя выходныя Крышціяну адгрузіў тры мячы ў вароты «Дэпартыва». З дзевяццю галамі ён упэўнена лідуе ў снайперскай гонцы. На другім месцы ідзе ягоны партнёр у камандзе Гарэт Бэйл (4).

Дадамо, што для мадрыдцаў гэта трэцяя вялікая перамога запар. За тры гульні ў Прымеры і Лізе чэмпіёнаў яны забілі 18 мячоў, прапусціўшы чатыры.

Фота: AP Photo/Andres Kudacki

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках