19 сакавiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канаплянік на волі, але не зможа вярнуцца ў Беларусь

75
Канаплянік на волі, але не зможа вярнуцца ў Беларусь

Начальніку СК Менску пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Начальніка Следчага камітэта Менска Дзмітрыя Канапляніка затрымалі 21 верасня. Паводле літоўскіх законаў за кантрабанду зброі пагражае пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

- Мы не будзем называць канкрэтна імёнаў і прозвішчаў затрыманых. Скажам так, гэта Д.К., - каментуе «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Эляна Мартынанене, начальніца аддзела камунікацый Генеральнай пракуратуры Літоўскай Рэспублікі.

Нагадаем, 21 верасня тэрытарыяльная літоўская мытня падчас праверкі ў аўтамабілі Honda выявіла некалькі дзясяткаў патронаў калібру 9 мм Luger. Паводле адной з версій, у аўтамабілі мог знаходзіцца начальнік Следчага камітэта Менска Дзмітрый Канаплянік разам з жонкай.

- Адразу ўвечары 21 верасня было распачатае дасудовае расследаванне. Пара (Канапляніка затрымалі разам з жонкай) была затрыманая, пасля першых працэсуальных дзеянняў мужу і жонцы былі выстаўленыя падазрэнні ў крымінальнай дзеі. У Крымінальным кодэксе Літоўскай Рэспублікі ёсць такі артыкул 199 ч. 2 «Кантрабанда агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад». Пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі, - удакладняе Эляна Мартынанене.

- Дзе цяпер знаходзяцца гэтыя беларусы?

- Момант затрымання можа доўжыцца 48 гадзін, пасля гэтага можа быць выстаўленае падазрэнне. Але гэта далёка яшчэ не абвінавачванне. І толькі пасля з'яўлення акта абвінавачвання распачынаецца крымінальная справа. Што тычыцца гэтага выпадку, падчас дасудовага расследавання артыкул 199 КК можа быць перакваліфікаваны. У сапраўдны момант беларуская пара не знаходзіцца ў следчым ізалятары, паводле пастановы пракурора ў іх канфіскавалі дакументы, каб яны не змаглі перасячы мяжу, і адпусцілі. Яны маюць права перамяшчацца ў Літве.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках