5 траўня 2024, Нядзеля, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Становішча вельмі і вельмі няпростае

22
Мядзведзеў: Становішча вельмі і вельмі няпростае

Расея павінна быць гатовая да рознага развіцця падзей ва ўмовах санкцый.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе, прысвечанай рэалізацыі праграмы сацыяльнай падтрымкі расейцаў, якія самастойна паступілі ў замежныя ВНУ, паведамляюць РІА "Новости".

Ён падкрэсліў, што "макраэканоміка ў нас, у агулам, нядрэнная, стабільная, прафіцыт федэральнага бюджэту цяпер назіраецца". Разам з тым Мядзведзеў адзначыў, што "становішча вельмі і вельмі няпростае, эканоміка расце значна павольней, чым мы прагназавалі, і вядома, ёсць і шэраг абмежаванняў, звязаных з увядзеннем у дачыненні да расейскай эканомікі так званых санкцый з боку асобных дзяржаў".

"У кожным выпадку, мы павінны быць гатовыя да рознага развіцця падзей, таму трэба займацца перш за ўсё падвышэннем канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі, - сказаў Мядзведзеў. - Сёння мы прааналізуем розныя сцэнары яе (эканомікі) развіцця ад аптымістычных да вельмі негатыўных, што, натуральна, нармальна , таму што мы абавязаныя аналізаваць розныя магчымасці, натуральна, з улікам палітычнай сітуацыі; абмяркуем меры стымулявання ўнутранага попыту, інвестыцыйнага і спажывецкага, увогуле, усе фактары, якія цяпер уздзейнічаюць на нашую эканоміку".

Кіраўнік урада РФ таксама звярнуў увагу на паведамленне пра тое, што Сусветны банк панізіў прагноз тэмпу росту сусветнай эканомікі.

"Гэта значыць, апроч уласна нашых праблем, акрамя так званых структурных праблем, акрамя ўздзеяння так званых санкцый, акрамя іншых фактараў, якія маюць ўнутраную прыроду, ёсць яшчэ і натуральная сітуацыя, спароджаная развіццём сусветнай эканомікі", - сказаў Мядзведзеў.

Акрамя таго, ён адзначыў, што на нарадзе мяркуецца абмеркаваць і прапановы, выказаныя на Сочынскім інвестыцыйным форуме.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках