26 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручэнне жаўнераў у Жодзіна

16
Масавае атручэнне жаўнераў у Жодзіна

У 65-й аўтамабільнай брыгадзе ў Жодзіна (в/ч 28729) адбылося масавае атручэнне жаўнераў.

30 вайскоўцаў адчулі сябе дрэнна ў нядзелю 21 верасня, паведаміў чытач «Нашай Нiвы».

«Усё пачалося яшчэ ў нядзелю ўвечары. Мы, як звычайна, схадзілі на вячэру, і праз пару гадзін некаторым з нас стала дрэнна. Усю ноч нашы хлопцы бегалі ў прыбіральню, іх ванітавала. Некаторых даймаў панос. Раніцай у панядзелак у некаторых паднялася тэмпература да 38. 28 чалавек адразу былі адпраўленыя ў санчастку. Яна надалей папаўняецца. Нам забаранілі звальненне і наведваць нас цяпер дазваляюць толькі без ежы», - паведаміў адзін з вайскоўцаў, які праходзіць службу ў гэтай частцы.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла сваячка яшчэ аднаго жаўнера тэрміновай службы.

Хлопец распавёў, што палова з тых жаўнераў, якія захварэлі, знаходзіцца на лячэнні ў медсанчастцы. Ён таксама дадаў, што, на ягоную думку, вайскоўцы атруціліся адной з бацькоўскіх перадач, якую елі ўсе разам.

Міністэрства абароны адмаўляе факт хваробы вайскоўцаў.

«Гэтая інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», - паведаміў прэс-сакратар міністэрства Уладзімір Макараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках