2 траўня 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка наглядна паказаў новыя фэйкі расейскай прапаганды (Відэа)

7

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка правёў брыфінг на тэму «Выкрыццё фэйка расейскай прапаганды».

«Падставай для брыфінгу паслужыў пачатак чарговай ілжывай прапагандысцкай кампаніі расейскіх СМІ на агульную тэму «Знойдзеныя масавыя пахаванні ахвяр украінскіх карнікаў», прызначанай у першую чаргу для вушэй прадстаўнікоў АБСЕ», - адзначыў Герашчанка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Падчас брыфінгу дарадца Авакава паказаў эксклюзіўнае фота трохгадовага хлопчыка, страчанага на цэнтральнай плошчы Славянску «пасля прыходу ўкраінскай арміі».

Таксама ён выкрыў і іншыя фэйкі расейскай прапаганды, накіраваныя на адурманьванне свядомасці расейскіх, украінскіх і замежных грамадзян.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках