2 траўня 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая ўкладальніца МММ праз 20 гадоў засудзіла Маўродзі

7
Былая ўкладальніца МММ праз 20 гадоў засудзіла Маўродзі

Заснавальнік піраміды павінен заплаціць амаль 10 тысяч даляраў.

Паводле пазову былой укладальніцы найбуйнейшай у гісторыі Расеі фінансавай піраміды МММ 26 верасня Хамоўнічскі суд Масквы пастанавіў спагнаць 379 000 рублёў з заснавальніка арганізацыі Сяргея Маўродзі. Пра гэта РІА «Новости» паведамілі ў судзе.

У сваёй заяве Людміла Лебедзева паказала, што ў 1994 годзе яна купіла 10 акцый МММ па 5 тысяч рублёў за кожную. Правёўшы пераразлік і індэксацыю сумы ў адпаведнасці з існуючым курсамі валют, пазоўніца запатрабавала спагнаць з заснавальніка піраміды 379 000 рублёў (прыкладна 9800 даляраў). Гэтае патрабаванне было задаволенае, у поўнай суме.

Са словаў суразмоўцы агенцтва, разгляд пазову прайшоў у адсутнасці абодвух бакоў. Як вынікае з рэзалютыўнай часткі пастановы, агучанай суддзём Германам Бугынінам, Маўродзі абавязаны будзе таксама выплаціць 6000 рублёў у якасці судовых выдаткаў.

Ці збіраецца Маўродзі плаціць паводле гэтага іску, пакуль незразумела. Прыставы дагэтуль дарэмна спрабуюць спагнаць з аферыста 5 мільярдаў рублёў, з якіх дамагліся выплаты толькі 100 рублёў.

Ахвярамі першага праекта Маўродзі пад назвай МММ ў пачатку 1990-х гадоў сталі мільёны ўкладчыкаў (па розных падліках - ад 10 да 15 мільёнаў чалавек). Маўродзі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж грошай укладальнікаў паводле артыкула аб махлярстве. У траўні 2007 года ён выйшаў на волю, і тут жа пачаў рэалізацыю новых «фінансавых праектаў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках