2 траўня 2024, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заводы гатовыя купіць 130 тысяч тон малака з ЕЗ

3
Беларускія заводы гатовыя купіць 130 тысяч тон малака з ЕЗ

За два з паловай тыдні беларускія прадпрыемствы атрымалі права на імпарт да канца 2014 года 128 717 тон малака, вяршкоў і сыроваткі.

Для параўнання: увесь аб'ём імпарту паводле пададзеных вышэй кодаў за сем месяцаў сёлета склаў 7 759 тон. Гэтыя прадукты, відавочна, будуць пасля прададзеныя ў Расею пад маркай беларускіх.

За 18 дзён верасня беларускі Мінсельгасхарч выдаў дазволы на ўвоз рэкорднай колькасці малочнай сыравіны. Паводле звестак Дэпартамэнта ветэрынарнага і харчовага нагляду айчынныя прадпрыемствы за два з паловай тыдні атрымалі права на імпарт да канца 2014 года аж 128 717 тон малака, вяршкоў і сыроваткі (коды ТН ЗЭД Мытнага саюза 0401, 0402 і 0404). Для параўнання: увесь аб'ём імпарту паводле пададзеных вышэй кодаў за сем месяцаў сёлета склаў 7 759 тон.

Паводле вераснёўскіх заявак мае ўвозіцца прадукцыя амаль выключна з краін ЕЗ. У спіс трапілі Латвія, Літва, Польшча, Францыя і Эстонія. Так, з тэрыторыі Літвы можна імпартаваць да 70 500 тон малочных паўфабрыкатаў, з Польшчы - 32 500 тон, з Латвіі - 24 180 тон, з Эстоніі - 1037 тон і з Францыі - 500 тон.

Арганізацыям розных рэгіёнаў пашанцавала неаднолькава. Перш за ўсё пашчасціла мець вялікія квоты на імпарт заходнім абласцям. Прадпрыемствам Берасцейскай вобласці з пачатку верасня быў дазволены ўвоз 49 000 тон малочных прадуктаў, Віцебскай вобласці – 3 780 тон, Гомельскай вобласці – 9 400 тон, Гарадзенскай вобласці - 34 000 тон, Менскай вобласці – 16 437 тон, Магілёўскай вобласці – 9 100 тон, Менска – 7 000 тон.

Сярод асобна ўзятых атрымальнікаў грузаў лідэрам у колькасці ўхваленага малочнага імпарту выступае ЗАТ"Савушкін прадукт", якое свае 32 500 тон маецца забраць заяўкамі з тэрыторыі Польшчы. На другім месцы ў колькасці дазволенай да завозу сыравіны знаходзіцца ААТ"Малочная кампанія Наваградскія дарункі". Блізу 27 000 тон малочнай прадукцыі прадпрыемства плануе імпартаваць з Латвіі і Літвы. ААТ"Баранавіцкі малочны камбінат" патэнцыйна можа завезці з Літвы да 14 000 тон.

Наступныя пазіцыі ў рэйтынгу імпарцёраў размеркаваліся наступным чынам. ААТ"Маладзечанскі малочны камбінат" – 8 000 тон, ААТ"Мінскі малочны завод №1" – 7 000 тон, ААТ"Бабушкина крынка" – 6 600 тон, ААТ"Тураўскі малочны камбінат" – 5 300 тон, ТАА"Лидская крынка" – 4 000 тон, ААТ"Мілкавіта" – 3 800 тон, ААТ"Здравушка Мілка" – 3 700 тон, ААТ"Пастаўскі малочны завод" – 2 500 тон, ААТ"Слуцкі сыраробны камбінат" – 2 400 тон, ЗАТ"Борисовдетспецпродукт" – 2 300 тон, СААТ "Ляхавіцкі малочны завод", СТАА"Данон Шклоў", філія"Смаргонскія малочныя прадукты"- па 2 000 тон, ААТ"Глыбоцкі малочнакансэрвавы камбінат" і СТАА"Юнілакт"- па 1 000 тон, ААТ"Малочныя Горкі" і СТАА"Роскорм"- па 500 тон, СТАА"Белсыр" - 300 тон, ААТ"Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат" - 220 тон, прадпрыемствы "Еўрабелбізнэс" - 60 тон, ТАА"Сегрэта" - 37 тон.

Варта заўважыць, што амаль ва ўсіх выпадках месцамі захоўвання прадукцыі з'яўляюцца складскія памяшканні саміх імпарцёраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках