26 красавiка 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заходнерусіста» Крыштаповіча звольнілі з ІАЦ

10
«Заходнерусіста» Крыштаповіча звольнілі з ІАЦ

Аб адстаўцы чыноўніка нічога не паведамлялася ў афіцыйных зводках.

Пачынаючы з 2008 года Леў Крыштаповіч з'яўляўся намеснікам дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі. На сайце ІАЦ прозвішча Крыштаповіча ўжо выдалілі з пераліку кіраўнікоў, піша «Наша Нiва».

У апошнім па часе выпуску часопісе «Беларуская думка» надрукаваны артыкул Льва Крыштаповіча і былога міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага «Вялікі верасень», прысвечаны 75-годдзю ўз'яднання Беларусі.

З біяграфічнай даведкі вынікае, што цяпер Леў Крыштаповіч з'яўляецца начальнікам навукова-даследчага аддзела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Льву Крыштаповічу 65 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Пекалін Смалявіцкага раёна. Скончыў гістфак БДУ. Доктар філасофскіх навук, прафесар.

Аўтар кніг: «Беларусь як расейская святыня», «Беларусь і Расея: гісторыясофскае і цывілізацыйнае адзінства».

Уваходзіць у спіс неўязных у Еўразвяз беларускіх чыноўнікаў.

Крыштаповіч з'яўляецца прыхільнікам заходняга-русізму, уважаючы расейцаў, беларусаў ды ўкраінцаў адным народам. З'яўляецца ўдзельнікам праекта «Заходняя Русь».

За час працы ў ІАЦ Крыштаповіч запомніўся крытыкай праграмы Міністэрства культуры «Замкі Беларусі», накіраванай на аднаўленне страчанай архітэктурнай спадчыны. Крыштаповіч жа адзначаў, што «магнаты Радзівілы, Сапегі, Агінскія не маюць нічога агульнага з беларускім менталітэтам», а гісторыю Вялікага Княства Літоўскага трэба выкінуць «на сметнішча гісторыі».

У мінулым годзе Леў Крыштаповіч атрымаў ордэн Дружбы ад Уладзіміра Пуціна за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй.

Варта адзначыць, што ў ліпені ў ІАЦ змяніўся дырэктар: замест былога прэс-сакратара КДБ Уладзіміра Базанава пасаду заняў юрыст Аляксей Дзербін (ён таксама ў мінулым супрацоўнічаў з КДБ).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках