2 траўня 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія адмаўляецца ад расейскага газу

16
Японія адмаўляецца ад расейскага газу

Адзін з найбуйнейшых японскіх прадаўцоў паліва не плануе ўкладаць новыя кантракты на пастаўкі звадкаванага газу з Расеі.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні ўправы японскай кампаніі Tokyo Gas Шыгеру Муракі, піша Insider.

"У гэты момант праз санкцыі... нам цяжка браць на сябе новыя абавязкі", - сказаў Шыгеру Муракі, камэнтуючы магчымасць укладання новых кантрактаў на пастаўкі газу з Расеі.

Як адзначае агенцтва, Японія імпартуе амаль 82% LNG, выраблянага на праекце "Сахалін-2".

Японія - найбуйнейшы імпарцёр LNG у свеце, 10% імпарту LNG у краіну ідзе з Расеі.

Нагадаем, Расея плануе пабудаваць на далёкім усходзе краіны яшчэ два заводы пад канец дзесяцігоддзя: "Уладзівасток СПГ", які будуе "Газпром", а таксама праект "Роснефть" і ExxonMobil на Сахаліне. Акрамя таго, плануецца павялічыць "Сахалін-2".

Раней намеснік старшыні "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў паведаміў, што кампанія бліжэйшым часам плануе пачаць маркетынг паставак газу з Уладзівастока.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках