2 траўня 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску жывуць Жалезны Леў і Дзіцячая Сандаля

8
У Менску жывуць Жалезны Леў і Дзіцячая Сандаля

Аб найбольш рэдкіх спалучэннях імёнаў і прозвішчаў распавялі супрацоўнікі адрасна-даведачнага бюро (АДБ) ГУУС Менгарвыканкама.

Сёння бюро спаўняецца 110 гадоў з дня ўтварэння. Працуюць тут выключна прадстаўніцы прыгожага полу, піша «Минск-новости».

Са слоў супрацоўнікаў АДБ, у грамадзян сустракаюцца вельмі незвычайныя спалучэнні прозвішчаў і імёнаў. Напрыклад, такія як Дзецкая (прозвішча) Сандалія, Белая Геаргіна, Магучая Любоў, Валністая Ліра і Жалезны Леў. Таварыства тром Аляксандрам Сяргеевічам Пушкінам склалі 15 Таццян Ларыных і два Яўгены Анегіны. Акрамя таго, у Беларусі зарэгістраваныя восем Дзмітрыяў Анатольевічаў Мядзведзевых.

Дастаткова шмат і незвычайных імёнаў. У картатэцы АДБ знайшліся па дзве прадстаўніцы прыгожага полу з імем Зіма і Лета, а таксама 6 дам, якія носяць імя Вясна. А вось тых, каго назвалі ў гонар восені, пакуль няма. Затое ёсць Радзіма, Рысь, Акцябрына, Свабода, Айсбэрг, Рэвалюцыя, Перастройка, Атэіст. Але часцей бацькі даюць дзецям такія імёны, як Рагнеда, Вітаўт, Усяслаў, Ружана, Францішак.

Адно з самых распаўсюджаных прозвішчаў - Іваноў (тут і далей выбарка рабілася сярод мужчын), якое носяць больш за 2,8 тысячы чалавек. Пятровых і Сідаравых у разы менш - 962 і 393 адпаведна. Распаўсюджаныя прозвішчы Карповіч (2,2 тысячы чалавек), Казлоў (1,9 тысячы), Новікаў (1,7 тысяч). Ёсць і носьбіты вядомых прозвішчаў. Гэта амаль тысяча Міцкевічаў, больш за 270 Каліноўскіх, 115 Пушкіных, 79 Ваньковічаў і 13 Агінскіх.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках