2 траўня 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЭК зоймецца кантрабандай з Беларусі ў Расею

9
ЕЭК зоймецца кантрабандай з Беларусі ў Расею

Рассельгаснагляд выносіць на ўзровень Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) праблемы ў гандлі з Беларуссю.

Гаворка перш за ўсё ідзе пра факты рээкспарту забароненай прадукцыі і адмове беларускай стараны арганізаваць супольны з Рассельгаснаглядам кантроль на вонкавай мяжы Мытнага саюза, паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Паводле ягоных слоў, гэтыя праблемы будуць абмеркаваны з чальцом калегіі - міністрам пытанняў тэхрэгулявання ЕЭК Валерыем Карашковым у панядзелак.

"Мы падалі ў ЕЭК падрабязную інфармацыю аб рээкспарце праз Беларусь забароненай прадукцыі; прыкладаў таго, што пад маркай беларускай да нас спрабавалі завезці польскую, гішпанскую і галандскую гародніну ды садавіну, дастаткова, - сказаў кіраўнік Рассельгаснагляду. - Гэта пацвярджаюць і нашы відэаматэрыялы".

Як адзначыў Данкверт, гэтыя пастаўкі не толькі парушаюць забарону, але і могуць выклікаць распаўсюджванне небяспечных хвароб раслін.

Паводле ягоных слоў, шмат пытанняў да беларускіх калегаў і ў ветэрынарыі, у пастаўках мясной прадукцыі. "Мы накіроўвалі ім ліст з просьбай арганізаваць супольны выбаркавы кантроль на вонкавай мяжы Мытнага саюза, але атрымалі адмову ад дэпартамэнта ветэрынарыі і харчовага нагляду, - сказаў ён. - У лісце проста напісана: "У сітуацыі, якая склалася, дэпартамэнт супраць правядзення супольнага выбаркавага кантролю ў пунктах прапускання на вонкавай мяжы Беларусі"." Мы маем права праводзіць супольны кантроль. Мяжа ж не прыватызаваная", - іранізуе ён.

Данкверт таксама паведаміў, што адмова тычыцца і праверкі гатовай прадукцыі, якая ўвозіцца з Беларусі. "Яны відавочна разумеюць, што такія праверкі пакажуць, што гэтая прадукцыя вырабленая з канадскага мяса, і спрэс відавочна, што мы знойдзем у ёй сляды рактапаміна [стымулятар росту цяглічнай тканкі, выкарыстанне якога ў РФ забароненае. - ІФ]", - заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду. Пры гэтым ён паведаміў, што калі летась Беларусь практычна не імпартавала мяса з Канады, то з 1 да 21 верасня імпарт склаў 560 тон.

Акрамя таго, заявіў ён, у Рассельгаснаглядзе ёсць звароты ад рыбных кампаній з просьбай звярнуць увагу на імклівы рост імпарту рыбы ў Беларусь. Гаворка ідзе аб аб'ёмах, якія не ў змозе перапрацаваць беларускія прадпрыемствы.

РФ з 7 жніўня на год забараніла пастаўкі мяса і мясной прадукцыі, рыбы і рыбнай прадукцыі, малака і малочнай прадукцыі, агародніны і садавіны з ЗША, Канады, Аўстраліі, ЕЗ і Нарвэгіі ў сувязі з антырасейскімі санкцыямі, уведзенымі гэтымі краінамі праз падзеі ва Украіне. Адразу ж пасля гэтага з'явіліся асцярогі, што частка забароненай прадукцыі можа пракрасціся на расейскі рынак праз тэрыторыю партнёраў з Мытнага саюзу, найперш праз Беларусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках