2 траўня 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальныя каманды Расеі і Украіны ў гандболе правядуць матч у Берасці

8
Нацыянальныя каманды Расеі і Украіны ў гандболе правядуць матч у Берасці

Расейская і ўкраінская каманды маюць правесці кваліфікацыйны матч ЧЕ-2016 у Берасці.

Жэрабя кваліфікацыі мужчынскага гандбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 адправіла ў групу 5 каманды Расеі і Украіны. Згодна з календаром, яны павінны пачаць турнір матчам 29 кастрычніка ў падмаскоўным Чэхаве. Аднак на нядаўнім кангрэсе ЕГФ у Дубліне стораны прыйшлі да высновы, што правядзенне матчу ў гэтыя тэрміны на тэрыторыі Расеі немагчымае з прычыны палітычнага канфлікту паміж краінамі. У якасці найбольш імавернай альтэрнатыўнай нэйтральнай пляцоўкі на ўзроўні вусных дамоўленасцяў было прапанаванае беларускае Берасце, піша «Прессбол».

У адпраўленым у чацвер зацікаўленым старонам цыркулярным лісце ЕГФ ухваляе гэты выбар, але ўдакладняе, што адказнасць за арганізацыю матчу нясе расейская гандбольная федэрацыя, а яго правядзенне магчыма толькі са згоды і пры тэхнічным спрыянні БФГ і мясцовых улад у Берасці. Пры гэтым цвёрда абумоўліваецца, што і сустрэча ў адказ камандаў у траўні пройдзе на нэйтральнай пляцоўцы, пажадана на тым жа беларускім адрасе.

З тэхнічнай рэалізацыяй прапанаванай ідэі стораны пакуль не расчыналіся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках