2 траўня 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пералічыць «Газпрому» $3 мільярды

22
Украіна пералічыць «Газпрому» $3 мільярды

Украіна абавязалася пералічыць «Газпрому» для сплаты запазычанасці 2 мільярды даляраў не пазней за канец кастрычніка, яшчэ 1,1 мільярда - да канца года.

Пра гэта паведаміў еўракамісар энэргетыкі Гюнтэр Этынгер, паведамляе РІА «Новости».

Да канца 2014 года Кіеў заплаціць не менш за 3 мільярды, адзначыў Этынгер. Ён таксама паведаміў, што рэшту завінавачанасці Украіны за газ перад Расеяй будзе выплачаная пасля выраку Стакгольмскага арбітражнага суда, калі ён будзе вынесены на карысць Масквы.

«Газпром» паставіць Украіне бліжэйшымі месяцамі 5 мільярдаў кубамэтраў газу пры ўмове аплаты 2 мільярдаў даляраў запазычанасці і папярэдняй аплаты коштам 385 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў, таксама адзначыў еўракамісар. «Дамоўленасці будуць зацверджаны старонамі ў панядзелак-аўторак, і мы сустрэнемся ў канцы наступнага тыдня ў Бэрліне, каб падпісаць абавязковы пратакол», - падае словы Этынгера ІТАР-ТАСС.

Паводле ягоных слоў, Украіне трэба закупіць ад 5 да 10-12 мільярдаў кубамэтраў газу для забеспячэння бесперапыннага транзіту ў ЕЗ. Газазабеспячэнне краін ЕЗ і суседніх краін можа ісці з перапынкамі ў варунках неўрэгуляванасці газавага пытання паміж Расеяй і Украінай, таксама адзначыў еўракамісар.

Этынгер таксама адзначыў, што ўрады Расеі і Украіны на пачатку наступнага тыдня павінны даць адказ на новае кампраміснае пагадненне для ўрэгулявання газавай спрэчкі.

Разам з тым, ЕК чакае, што Стакгольмскі арбітраж прыме пастанову ў справе «Газпрома» і «Нафтагаза» ўлетку-ўвосень 2015 года.

Раней, 29 жніўня, Украіна адмовілася ад кампраміснага кошту газу, пры якім кошт тысячы кубамэтраў складзе 485 даляраў (базавы) мінус зніжка 100 даляраў. Са слоў міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасці краіны Юрыя Продана, гэты кошт з'яўляецца дыскрымінацыйным у дачыненні да Украіны.

16 чэрвені Расея ўвяла рэжым папярэдняй аплаты і спыніла пастаўкі газу ва Украіну пасля спробы дамовіцца з Кіевам аб кошце і сплаце запазычанасці. «Газпром» хоча спагнаць з «Нафтагаза» 4,5 мільярда даляраў завінавачанасці, украінская кампанія патрабуе вызначыць прымальны кошт газу.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках