2 траўня 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«План Мэркель» для Украіны

12
«План Мэркель» для Украіны

Еўразвяз павінен распрацаваць план для Украіны на 10 гадоў наперад. І ад яго будзе залежаць, якой будзе Еўропа.

"Мы назавем яго "план Мэркель"- у гонар палітычнай дзяячкі, якая вяла рэй у Еўропе", - піша Цімаці Гартан Эш на старонках швайцарскай газеты Tagesanzeiger (пераклад - Инопресса.ру). Калі гэты план будзе паспяховым, то "еўрапейская версія ліберальнага парадку зможа атрымаць верх над нацыяналістычным рэцэптам Уладзіміра Пуціна, які прывядзе да гіганцкага хаосу". "Калі ж план пацерпіць крах, то крах напаткае і Еўропу", - гаворыцца ў артыкуле.

Адразу ж узнікае пытанне, чаму належыць процідзейнічаць еўрапейцам з дапамогай гэтага плана? "Адказ на яго даць цяжка, паколькі Пуцін, як і кожны аўтакрат, пыхлівы і дзейнічае нелінейна, - разважае аўтар. - Але я мяркую, што ягоная мэта - зрабіць так, каб Украіна не змагла ўвабрацца ў сілу і запрацаваць як нармальная дзяржава, не кажучы ўжо аб нейкім збліжэнні з ЕЗ і NATO. Дамагацца гэтага ён будзе з дапамогай хаосу на поўдні Украіны і захавання расейскага ўплыву ў рэгіёне". Ключ да ягонай стратэгіі - дзіравая расейска-ўкраінская мяжа, праз якую на Украіну трапляе ўзбраенне і агітатары з Расеі, упэўнены Эш.

"Цалкам магчыма, што першапачаткова гэта не было асноўнай мэтай Пуціна. Хутчэй, ён хацеў бачыць Украіну ў якасці адной дзяржавы-сатэліта, а не атрымаць паўкраіны". Але і варыянт "замарожанага канфлікту" яго таксама цалкам задавальняе. "Дык што ж мы можам зрабіць?" - пытаецца Эш.

Многія, напрыклад, патрабуюць надаць украінскім узброеным сілам такую вайсковую падтрымку, каб яны былі ў стане перамагчы ў канфлікце. "Так, з маральнага пункту гледжання гэта цалкам разумная думка, але гэта нерэалістычна, - тлумачыць Эш. - Пасля праведзенай у апошнія гады мадэрнізацыі ў расейскім войску Пуцін размясціў ўздоўж мяжы сучасныя часткі, яго генералы паспяхова ўжылі новыя формы схаванага гібрыднага вядзення вайны ў Крыме і на ўсходзе Украіне. Давесці ж да ідэалу ўкраінскае войска за кароткі час гэтак жа немагчыма, як паспрабаваць зрабіць BMW са старой "Лады", няхай мы паставім на яе нямецкі матор і запросім нямецкіх механікаў". Тым не менш, заходнім дзяржавам добра было б "выдаць украінскаму войску пэўнае ўзбраенне і трэніраваць яго", мяркуе аўтар. Акрамя таго, "трэба залатаць усе дзіркі ў расейска-ўкраінскай мяжы. NATO, са свайго боку, трэба выразна даць зразумець Расеі, што яна не будзе трываць якіх-небудзь вайсковых або паўвайсковых фокусаў з яе боку".

"Брусэлю варта было б дапамагчы Украіне стаць больш-менш функцыянальнай дзяржавай". Што ж да расейскамоўнага насельніцтва, то Еўразвяз мог бы перацягнуць іх на свой бок, скасаваўшы візавыя абмежаванні для большай часткі жыхароў Украіны. "Досвед ўсходнееўрапейскіх дзяржаў, якія ўваходзілі ў савецкі "Усходні блок", паказвае, што такія крокі мяняюць грамадскую думку хутчэй за ўсё", - гаворыцца ў артыкуле.

"Гэта - усяго толькі некалькі прапаноў, - падсумоўвае Эш. - Але, калі ў Еўропы з'явіцца бачанне, воля і цярпенне на бліжэйшыя 10 гадоў, то і вынік будзе такім жа, як у казцы пра сонца і ўсходні вецер, якія паспрачаліся, хто з іх хутчэй здыме паліто з вандроўніка: вецер дзьмуў-дзьмуў, і чалавек яшчэ мацней хутаўся ў паліто, а потым усё ж засвяціла сонца, і падарожнік яго скінуў".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках