26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава вывезлі з турмы на Акрэсціна

1
Паўла Вінаградава вывезлі з турмы на Акрэсціна

26 верасня выйшаў на свабоду лідэр «Змены» Павел Вінаградаў, якога асудзілі на 15 дзён арышту напярэдадні Дня горада.

За дзве гадзіны да часу выхаду з Акрэсціна яго даставілі ў Маскоўскі РУУС, перадае «Радыё Свабода». «Трымалі там, пакуль не прыйшла каманда, што ад турмы на Акрэсціна ўсе, хто прыйшоў мяне сустракаць, разышліся і можна адпускаць», - паведаміў Павел Вінаградаў.

На ўмовы ўтрымання на Акрэсціна актывіст не скардзіўся. Упершыню за некалькі адседжванняў Павел Вінаградаў ў ізалятары еў. «Бо займаўся фізкультурай, а на галодны страўнік фізічныя практыкаванні рабіць не вельмі прыемна», - пажартаваў актывіст.

Актывісты Павел Вінаградаў і Ягор Віняцкі былі затрыманыя міліцыяй 11 верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках