26 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праходзіць «Мова Cup»

12

Першы нацыянальны спартыўны фестываль праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі.

28 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Менску на вуліцы Каліноўскага, 111 а 10 раніцы стартуе Першы нацыянальны спартыўны фестываль «Мова Cup». Як сцвярджаюць арганізатары, мерапрыемства яшчэ не мела аналагаў у гісторыі беларускага спорту - перш за ўсё таму, што рабочай мовай спаборніцтваў вызначаная беларуская, перадае «Радыё Свабода».

Падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да нядзельнага мерапрыемства, было заяўлена, што ідэя фестывалю належыць зорным беларускім атлетам з дабрачыннага праекта «Мары спраўджваюцца». Адная з гераінь «Мова Cup» - знакамітая плыўчыха, чэмпіёнка свету і Еўропы, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя - не першы раз збірае на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускага спорту і звычайных беларусаў. Але, як кажа сама Аляксандра, цяперашні праект асаблівы, таму што мае «моўны» падтэкст.

28 верасня тэрыторыя спартыўнага комплексу на сталічнай вуліцы Каліноўскага будзе аддадзеная аматарам здаровага ладу жыцця, якія возьмуць удзел у спаборніцтвах у шасці дысцыплінах: міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне і гіравым спорце. Акрамя таго, можна будзе паспрабаваць свае сілы ў такіх «практычных» тыпах, як кіданне на далёкасць мабільных тэлефонаў або 30-метровы забег сярод мужчын... з дзяўчынай на плячах. Аляксандра Герасіменя таксама гатовая «павісець» у каго-небудзь на шыі і разлічвае, што да фестывалю людзі паставяцца не як да суперадказных стартаў, а як да магчымасці з дапамогай спорту стварыць беларускамоўную пляцоўку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках