29 красавiка 2024, панядзелак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы людзей выйшлі на марш «Харкаў - гэта Украіна»

5

У Харкаве пачалося шэсце пад лозунгам «Харкаў - гэта Украіна».

Як перадае карэспандэнт УНИАН, шэсце пачалося ад Люстранога струменя на вуліцы Сумскай і накіравалася да плошчы Канстытуцыі. Яе ўдзельнікі трымаюць нацыянальныя сцягі, сімволіку Харкава, а таксама некалькіх палітычных партый. Людзі нясуць плакаты з надпісамі: «Забі ў сабе маскоўскага раба!», «Вер ва Украіну!», «Харкаў - гэта Украіна», «Данецк - гэта Украіна», «Харкаў і Палтава - разам», а таксама скандуюць «Харкаў - гэта Украіна», «Слава Украіне! Героям слава!» І показкі пра прэзідэнта Расеі і «Наваросіі». Удзельнікі мітынгу выкарыстоўваюць дымавыя шашкі і петарды.

У мерапрыемстве бяруць удзел шараговыя харкаўчане, актывісты палітычных партый, ультрас футбольнага клуба «Металіст», у калоне таксама ідзе старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута. Перад шэсцем яе арганізатары на пляцоўцы перад Харкаўскім акадэмічным тэатрам оперы і балета правялі канцэрт. Плануецца, што на плошчы Канстытуцыі адбудзецца мітынг «Харкаў - гэта Украіна», пасля чаго яго ўдзельнікі вернуцца на плошчу Свабоды, дзе пройдзе традыцыйнае нядзельная Народнае веча і кірмаш грамадскіх ініцыятыў. Ахову грамадскага парадку забяспечваюць блізу 100 супрацоўнікаў міліцыі і дабравольніцкага батальёна МУС «Слабажаншчыны».

Паводле ацэнак дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, у шэсці бяруць удзел да 5 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках