29 красавiка 2024, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На нядзельную службу ў Ватыкане прыйшлі два пантыфікі

4
На нядзельную службу ў Ватыкане прыйшлі два пантыфікі

Традыцыйная нядзельная служба на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане сёння прайшла ў прысутнасці двух Пап Рымскіх.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, сёння на нядзельнай імшы прысутнічаў ганаровы папа Ратцынгер. Былога кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы, які адмовіўся ад пасады ў лютым 2013 года, сустрэў ягоны пераемнік папа Францішак. Ён падзякаваў папярэдніку за прысутнасць на імшы, якая сёння прысвечаная Дню дзядулі.

«Я дзякую ганаровага папу за тое, што ён з намі тут сёння. Я заўсёды кажу, што вельмі рады, што ён жыве на тэрыторыі Ватыкана, таму што ён як мудры дзядуля дома», - сказаў Папа Францішак.

У сваім казанні пантыфік яшчэ раз падкрэсліў важнасць сям'і, пераемнасць і згоду пакаленняў, а таксама нагадаў пра сінод, што пачынаецца ў наступную нядзелю, і закране сямейныя праблемы.

Нагадаем, што цяпер у Ватыкане ўпершыню ў гісторыі існуюць два пантыфікі адначасова. Адмовіўшыся ад пасаду 86-гадовы Бенедыкт XVI плануе правесці астатак жыцця ў невялікім манастыры на тэрыторыі дзяржавы. Падтрымліваюць яго асабісты сакратар і чатыры манашкі.

Новым папам летась 13 сакавіка быў абраны аргентынец Хорхэ Бэргольлё, які ўзяў сабе імя Францішак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках