29 красавiка 2024, панядзелак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Ганконга ўжыла слезацечны газ

2

Паліцыя Ганконга ўжыла слезацечны газ для разгону дэманстрантаў, якія сабраліся каля будынка ўрада.

Паводле паведамленняў з Ганконга, у цэнтры горада праходзяць сутыкненні ўдзельнікаў акцыі пратэсту з паліцыяй, паведамляе BBC.

Раней кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэньін заклікаў жыхароў горада не ўдзельнічаць у «незаконных», з ягоных слоў, пратэстах і як мага хутчэй пакінуць раёны горада, ахопленыя хваляваннямі.

Гэта першае публічнае выступленне Лян Чжэньіна пасля пачатку пратэстаў. Яны пачаліся ў панядзелак з дэманстрацыі студэнтаў, якія патрабавалі дэмакратычных рэформаў.

З тых часоў тысячы дэманстрантаў далучыліся да акцый пратэсту.

У суботу лідэр апазіцыйнага прадэмакратычнага руху Ганконга Occupy Central Бенні Тай абвясціў аб пачатку масавай акцыі непадпарадкавання.

Ганконг кіруецца на дамову з Пекінам, вядомую як «Адна краіна, дзве сістэмы». Праз гэта ў мясцовых жыхароў ёсць права на мірны пратэст.

У жніўні ўлады Кітая прынялі пастанову, што ўсе кандыдаты на выбарах 2017 будуць спачатку адобраныя ўрадавым камітэтам. Актывісты мяркуюць, што гэта супярэчыць дэмакратыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках