29 красавiка 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародню прыплылі караблі вікінгаў

5

Сёння ў Гародні ўпершыню ў Беларусі адбылася гістарычная рэканструкцыя на вадзе.

Суднаходны фестываль «З вараг у грэкі» прайшоў у нашым горадзе, які ператварыў карабельны паход у відовішчнае мерапрыемства ў сярэднявечным духу.

Старт фестывалю быў дадзены 21 верасня ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Сёння флот варагаў прыплыў у Гародню. Падчас фестывалю жыхары і госці нашага горада маглі прылучыцца да сярэднявечнай культуры ўсходніх славян, балтаў і вікінгаў.

Удзельнікі фестывалю на левым беразе Нёмана разбілі лагер, у якім прадэманстравалі выставу раннесярэднявечнага побыту. Таксама ўдзельнікі спаборнічалі ў стральбе з лука, кіданні сякеры, у вершаскладанні і гатаванні страў сярэднявечнай кухні.

Як распавялі арганізатары гэтага фестывалю, гэтае мерапрыемства стане штогадовым, прычым шляхі флатылій будуць мяняцца, паведамляе «Гродно24».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках