29 красавiка 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мусульмане Калінінграда пагражаюць уладам РФ «Майданам»

28
Мусульмане Калінінграда пагражаюць уладам РФ «Майданам»

Мусульмане Калінінграда абвінавацілі ўлады РФ у «нецярпімасці да ісламу» і пагражаюць «Майданам, як ва Украіне».

Праз тое, што калінінградскім мусульманам адмовілі ў праве падаць касацыйную скаргу з нагоды забароны на будаўніцтва мячэці прадстаўнікі абшчыны прыгразілі расейскім уладам «Майдана, як ва Украіне».

Як перадае выданне «Новый Калининград», са слоў адваката Дагіра Хасавога, суддзя Калінінградскага абласнога суда Косьцікаў «нахабна і цынічна» без тлумачэння прычынаў адмовіў мусульманам ў праве перадаць справу на разгляд у судовым пасяджэнні касацыйнай інстанцыі.

«Такім чынам, мы прайшлі ўсе пакладзеныя і належныя судовыя інстанцыі ў Расеі і адкрылі шлях у Еўрапейскі суд у правах чалавека, дзе, упэўнены, зможам даказаць парушэнне палажэнняў Канвенцыі ў абароне правоў і свабод чалавека», - дадаў юрыст. Паралельна мусульманскай суполкай пададзена заява ў Вярхоўны суд РФ: «Але наша вера ў гэтай справе на расейскую ўзаемазалежную судовую сістэму зведзеная да мінімуму. Мусульмане сталі закладнікамі нецярпімага да ісламу праваслаўнага кіраўніцтва рэгіёну».

Кіраўнік Рэлігійнай арганізацыі мусульман Калінінграда, якая займалася будаўніцтвам мячэці, Іршат Хісамаў падкрэсліў, што ягоныя аднаверцы ў рэгіёне ўспрымаюць тое, што адбываецца вельмі негатыўна. «Відаць, губернатар хоча, каб тут быў Майдан, як ва Украіне. Такі разлік, напэўна. Пакуль людзей мы ўтрымліваем, вядома, але вы зразумейце нас, гэта не наша толькі пытанне. Нас больш за 100 тысяч тут мусульман, і кожны ў сэрцы трымае камень. Калі гэта выбухне, дзе выбухне, мы не можам сказаць», - заявіў ён.

Пастанова, у выніку якой будаўніцтва мячэці ў Паўднёвым парку горада стала немагчымай, суд вынес 1 красавік 2014, прызнаўшы незаконнымі ўсе дазвольныя дакументы, выдадзеныя адміністрацыяй Калінінграда на будаўніцтва мячэці.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках