2 траўня 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпершу з Барысава, якая пагражала «Хартыі», пахавалі на Саур-Магіле (Відэа)

76

Расейскія журналісты сцвярджаюць, што снайперша з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баявікоў, загінула.

Карыстальнік YouTube, журналіст расейскай газеты «Комсомольская правда» Аляксандр Панамароў паведаміў пра гэта 28 верасня.

«Наташа загінула ў сярэдзіне верасня, учора яе пахавалі ў мемарыяле на Саур-магіле. Светлая ёй памяць. Інтэрв'ю зроблена ў легендарнай і шматпакутнай кавярні «Мяцеліца» на ўездзе ў Славянск. Праз гадзіну пасля размовы Наташу кантузіла, і наступным разам мы з ёй сустрэліся ў склепе гарадской лякарні Славянска падчас артабстрэлу... Яна нічога не чула і гаварыць не магла, проста ўсміхнулася і паказала мне пальцамі «V».

Гэтую ж інфармацыю пацвердзіў іншы журналіст «Комсомольской правды» Зміцер Сцешын.

Нагадаем, у жніўні ўжо паведамлялася пра смерць барысаўскай снайперкі пад Енакіева. Аднак яна была жывая і запісала відэазварот, у якім пагражала «Хартыі».

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках