26 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Адна з умоў скасаванне санкцый ЕЗ супраць Расеі - вывад войскаў з Крыма

29
Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Адна з умоў скасаванне санкцый ЕЗ супраць Расеі - вывад войскаў з Крыма

Міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц назваў умовы скасавання санкцый супраць Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта піша расейская газета «Коммерсант».

З ягоных слоў, для гэтага неабходна, каб Расея вывела войскі з Крыма:

«Цяпер неабходна зрабіць усё, каб рэалізаваць і астатнія пункты менскіх дамоўленасцей. У прыватнасці, з тэрыторыі Украіны павінны быць выведзеныя ўсе расейскія вайскоўцы - і не толькі з паўднёвага-усходу краіны, але, з нашага пункту гледжання, і з Крыма. Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны павінна выконвацца».

Ён заявіў, што іншая ўмова скасавання санкцый ужо выкананая: «Рэжым спынення агню на паўднёвым усходзе краіны трымаецца. Гэта вельмі пазітыўны вынік». У той жа час штаб АТА, а таксама аблсаветы Луганскай і Данецкай абласцей заяўляюць аб пастаянным парушэнні баявікамі перамір'я, абвешчанага 5 верасня.

У аўторак, 30 верасня, камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрапейскага Звязу разгледзіць даклад МЗС ЕЗ аб сітуацыі ва Украіне і рэалізацыі менскіх дамоўленасцей ва ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.

У залежнасці ад таго, да якіх высноваў прыйдуць дыпламаты, ЕЗ можа пакінуць у дзеянні або пачаць змякчаць санкцыі супраць Расеі. Заблакаваць пастанову аб згортванні санкцый можа любая краіна ЕЗ.

Раней паведамлялася, што праз санкцый амерыканская ExxonMobil, якая з'яўляецца найбуйнейшай прыватнай нафтавай кампаніяй у свеце, праз санкцый згортвае амаль усю дзейнасць у Расеі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках