26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь сярод адстаючых у сярэдняй хуткасці доступу да інтэрнэту

7

Кампанія Akamai Technologies апублікавала чарговую справаздачу аб хуткасцях доступу ў інтэрнэт у свеце.

Паводле вынікаў першага квартала 2014 сярэдняя хуткасць доступу ў глабальную сетку склала 3,9 Мбіт/с, а ў другім квартале - 4,6 Мбіт/с, што на 42% вышэй за леташнія паказчыкі. Лідарам у сярэдняй хуткасці застаецца Паўднёвая Карэя - 24,6 Мбіт/с, паведамляе tech.onliner.by.

У першай дзясятцы лідараў таксама значацца Ганконг (15,7 Мбіт/с), Швейцарыя (14,9 Мбіт/с), Японія (14,9 Мбіт/с), Нідэрланды (14,3 Мбіт/с), Швецыя (13,6 Мбіт/с), Латвія (13,5 Мбіт/с), Ірландыя (12,6 Мбіт/с), Чэхія (12,6 Мбіт/с) і Румынія (11,8 Мбіт/с).

Беларусь у справаздачы Akamai не фігуруе, аднак статыстыка даступная ў спецыяльным раздзеле. Сярэдняя хуткасць доступу ў інтэрнэт у нашай краіне складае крыху больш за 3,1 Мбіт/с. Гэта ніжэй за паказчыкі Манголіі (3,2 Мбіт/с), аднак вышэй за хуткасці, якія прапануюць у Туркменістане (2,4 Мбіт/с), Узбекістане (2,8 Мбіт/с) і практычна ва ўсіх афрыканскіх краінах.

У суседняй Расеі сярэдняя хуткасць доступу ў інтэрнэт складае паводле вынікаў другога квартала 2014 года крыху больш за 9 Мбіт/с, прыкладна такія ж паказчыкі ва Украіне. Сярэдняя пікавая хуткасць у Беларусі дасягае 19,3 Мбіт/с (у Расеі - 46 Мбіт/с, у Польшчы - 36 Мбіт/с, у Латвіі - 53 Мбіт/с, ва Украіне - 39 Мбіт/с).

У сегменце мабільнага інтэрнэту таксама на пазіцыі лідара Паўднёвая Карэя з паказчыкам 15,2 Мбіт/с.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках