3 траўня 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнднае жыллё ў Менску будуць атрымліваць сілавікі

6
Арэнднае жыллё ў Менску будуць атрымліваць сілавікі

І тыя, хто ў чарзе больш за 20 гадоў.

Будаваць арэнднае жыллё ў краіне пачалі два гады таму. У Менску за шэсць месяцаў гэтага года пабудавалі 388 арэндных кватэр. Да канца гэтага года запланавана пабудаваць яшчэ 171 кватэру.

Ужо цяпер можна сказаць, што і запланаваных 559 кватэр для сталіцы будзе мала - попыт на арэнднае жыллё вельмі высокі. Што не дзіўна: плата за арэндную "аднапакаёўку", напрыклад, у мікрараёне Малінаўка, будзе каля 1 мільёна рублёў. У параўнанні з рынкам прыватнай арэнды, дзе за аднапакаёвую кватэру ў месяц патрабуюць 300-350 даляраў, арэнднае жыллё бясспрэчна выйграе, паведамляе Tut.by.

Тэарэтычна атрымаць арэндную кватэру могуць усе. Але з масай агаворак.

Напрыклад, у агульнай масе маючых патрэбу вылучаюць першачаргавікоў - ім аўтаматычна выдаецца чатыры з дзесяці новых арэндных кватэр.

- Ва ўказе прэзідэнта дакладна прапісаны парадак размеркавання арэндных кватэр. У нас знік "службовы жыллёвы фонд", але засталіся грамадзяне, якіх неабходна забяспечваць кватэрамі на перыяд працоўных дачыненняў. І такія асобы маюць першачарговае права на атрыманне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, - тлумачыць начальнік аддзела юрыдычнай працы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Кухарчык. - З працэнтных суадносін - 40% ад усяго фонду жылых наяўных свабодных памяшканняў адыходзяць ім. Дапусцім, калі здаецца дом на 100 кватэр, то 40 з іх прадстаўляецца для першачаргавікоў.

Да першачаргавікоў адносяцца суддзі, пракурорскія работнікі, маладыя спецыялісты, чыноўнікі, якіх пераводзяць на працу ў Менск, вайскоўцы, навукоўцы, прафесарска-выкладчыцкі склад і работнікі культуры. Да астатніх 60% адносяцца "звычайныя", якія маюць патрэбу.

Тыя, што пражываюць у інтэрнатах, якіх адзін час абяцалі забяспечыць жыллём на прыярытэтных умовах, у першачаргоўнікі не патрапілі.

- Паколькі ў іх у карыстанні ёсць інтэрнат, у спіс першачаргавікоў яны не трапляюць, - кажа Наталля Анатольеўна. - Пракурорскія работнікі або вайскоўцы трапляюць у спіс першачаргавікоў таксама пры ўмове, што ў іх ва ўласнасці няма жылля і яны здымаюць кватэру ў прыватніка.

Дарэчы, паміж першачаргавікамі арэндныя кватэры размяркоўваюцца ў парадку чаргі: хто першы падасць заяву ў выканкам і прынясе хадайніцтва з месца працы, той і атрымае жыллё.

І яшчэ адзін нюанс - пры атрыманні арэнднага жылля першачаргавікі, у адрозненне ад астатніх, хто мае патрэбу, не здымаюцца з чаргі. Гэта значыць, магчымасць пабудаваць новае жыллё з дзяржпадтрымкай у іх застаецца.

- З чаргі іх не здымаюць, бо яны пражываюць у арэндных кватэрах на перыяд працоўных адносін. Як толькі яны мяняюць працу і працоўныя адносіны перарываюцца, яны падлягаюць высяленню з арэнднага жылля, - кажа спецыяліст. - Таму, нават калі яны атрымалі арэнднае жыллё, яны маюць права і далей заставацца ў чарзе маючых патрэбу, каб мець магчымасць пабудаваць жыллё, як і ўсе астатнія, што маюць патрэбу, грамадзяне.

Тыя, хто не адносіцца да першачаргавікоў, пры атрыманні ў карыстанне арэнднага жылля з чаргі здымаюцца. Выключэнне - сем'і, якім дасталася такая маленечкая кватэрка, што на кожнага выходзіць менш за 10 квадратных метраў агульнай плошчы.

- Калі ў арэнднай кватэры прыходзіцца менш за 10 квадратных метраў на аднаго пражываючага, які мае патрэбу, ці гэта аднапакаёвая кватэра з чатырма жыхарамі, то з чаргі не здымуць, - кажа Наталля Кухарчык. - Калі ж метражу ў арэндным жыллі хапае, то з чаргі чалавека выключаць.

Цяпер рынак дзяржаўнага арэнднага жылля невялікі. Але да канца 2016 у планах ўрада, у краіне павінна быць пабудавана не менш за 1 мільён квадратных метраў жылля. Гэта значыць каля 16,5 тысячы кватэр. Але падлікі паказваюць, што нават калі яны будуць пабудаваныя, то ў тых, хто прастаяў на чарзе менш за 20 гадоў і не працуе пракурорам, суддзём або прафесарам, шанцаў на атрыманне арэнднага жылля практычна няма.

- Усім зразумела, што арэнднае жыллё з ніадкуль узяцца не можа. Яно будзе нарошчвацца паступова. У ідэале, вядома, мяркуецца, што колькасць арэндных кватэр будзе расці з года ў год, і калісьці іх стане вельмі шмат і кожны жадаючы зможа іх атрымаць у вольным парадку. Але гэта, вядома, утопія. Пакуль попыт велізарны. Адзінае, што можа здарыцца - плата за арэнднае жыллё падвысіцца, і тады попыт сыдзе. Хоць таксама наўрад ці, гэта ўсё роўна будзе не больш за 50% ад рынкавай цаны, - мяркуе Наталля Кухарчык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках