3 траўня 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: 9 гадоў - сама сабой страшная лічба

16
Гары Паганяйла: 9 гадоў - сама сабой страшная лічба

Суровае пакаранне хулігана таксама можа быць у нейкім сэнсе паказальным працэсам.

Сайт charter97.org пацікавіўся ў беларускага адваката, старшыні юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйлы, чаму ўлада вынесла такі суровы прысуд за SMS-«мінаванне» менскага метро.

- Дзевяць гадоў калоніі строгага рэжыму - ці не зашмат за няўдалы дурны жарт?

- Наколькі мне вядома, справа слухалася на закрытым судовым пасяджэнні, і таму з гэтай нагоды інфармацыі ў прэсе замала. Але вядома, што ён асуджаны не толькі за непасрэднае паведамленне аб рыхтаваным выбуху, але і за шэраг іншых злачынстваў, якія, я спадзяюся, судом даведзеныя. Хоць нам цяжка судзіць. У тым ліку ён абвінавачваецца ва ўчыненні згвалтавання, за ўступленне ў палавую сувязь з непаўналетняй, гэта значыць там былі нейкія інтымныя пытанні, якія абгрунтавана дазволілі суду зрабіць гэты працэс закрытым.

Таму судзіць канкрэтна наколькі справядліва была прынятая пастанова ў дачыненні да паведамлення аб падрыхтоўцы тэракта мне складана.

Калі яму далі 4 гады толькі за адзін гэты факт - гэта, можа, і зашмат. Але мабыць суддзі былі звязаныя тым, што ён абвінавачваецца і ў шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў. Таму канчатковы прысуд быў вынесены шляхам складання пакаранняў цалкам або часткова, альбо ўлічылі найбольшую санкцыю ў адным з іх, і таму выйшаў такі тэрмін. 9 гадоў - сама сабой страшная лічба, але калі раскласці гэта на ўсю ягоную злачынную дзейнасць плюс, можа быць, абставіны, якія абцяжарваюць ягоную віну і адмоўныя характарыстыкі - то можа быць гэта і кладзецца ў гэты тэрмін.

- Ці не бачыце Вы тут паралеляў са справай Канавалава-Кавалёва пасля выбуху ў менскім метро?

- Магу сказаць, што і грамадства нашае, і ўлады, вядома ж, калі не напалоханыя, то маюць на ўвазе тэрарызм як вельмі істотную небяспеку пасля шэрагу выпадкаў у Беларусі. Ніводная краіна, ніводная дзяржава па сутнасці не застрахаваная ад актаў тэрарызму. І ў прафілактычных мэтах могуць, вядома, жорстка абысціся ў адзінкавым выпадку, з тым, каб, як кажуць у народзе, «іншым непанадна было». Хоць, вядома, можна прыняць да ўвагі і характар нашай улады...

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках