26 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Пасля «замірэння» ўзнікла ілюзія, што самае цяжкае ззаду. Нічога такоўскага

28
Іларыёнаў: Пасля «замірэння» ўзнікла ілюзія, што самае цяжкае ззаду. Нічога такоўскага

Украіна цяпер фактычна і дэ-юрэ засталася адная, а пагроза агрэсіі і пагроза знішчэння нікуды не дзеліся, наадварот, яны сталі цяпер значна больш моцнымі.

Аб гэтым сказаў у інтэрв'ю "Гордан" былы дарадца расейскага прэзідэнта Андрэй Іларыёнаў.

Пастанова Следчага камітэта Расеі - гэта пагроза, якая мае мэтай паралізаваць волю да супраціву ўкраінскага кіраўніцтва і ўкраінскіх сілавых структур, якія вялі, вядуць і, несумненна, будуць весці вайсковую аперацыю супраць тэрарыстаў, - так пракаментаваў пастанову СК РФ аб распачынанні крымінальнай справы паводле факту генацыду расейскамоўнага насельніцтва ў "Данецкай і Луганскай народных рэспубліках" былы дарадца прэзідэнта Расеі, эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

"Робіцца спроба забяспечыць спрыяльныя ўмовы для вядзення чарговай наступальнай кампаніі тэрарыстаў з цяперашняй іх тэрыторыі на астатнюю тэрыторыю Украіны. Але саму гэтую пастанову варта разглядаць разам з шэрагам іншых пастаноў і заяў. Даслоўна ў мінулы чацвер Пуцін накіраваў лісты кіраўніцтву Еўрапейскага Звязу з патрабаваннем перагледзець Пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ, толькі што падпісанае і ратыфікаванае як Еўразвязам, так і Украінай. Ён запатрабаваў зноў адкрыць гэтае пагадненне і перагледзець яго. Адначасова з гэтым іншыя актыўныя агенты пуцінскага рэжыму распачалі аналагічныя крокі. Спадар Жырыноўскі выступіў чарговым разам з прапановай аб падзеле Украіны , з адпаведнымі заявамі выступіў спадар Клаўс, былы прэзыдэнт Чэшскай рэспублікі. Усё гэта разам узятае, а таксама многія іншыя крокі сведчыць пра тое, пра што я казаў з самага пачатку", - сказаў Іларыёнаў

На ягоную думку, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паставіў сабе мэтай цалкам падпарадкаваць Украіну ці знішчыць яе як самастойную суверэнную дзяржава.

"Тыя, хто думаў, што з Пуціным можна дамовіцца, пайсці на замірэнне, што такім чынам можна забяспечыць альбо мірную перадышку, альбо абарону, альбо спыненне агрэсіі Пуціна супраць Украіны, глыбока памыляліся. Пуцін не мае намеру спыняць ціск, не мае намеру спыняць падрыўныя дзеянні разнастайнага характару, у тым ліку падчас цяперашняй перадвыбарчай кампаніі ва Украіне. Трэба згадаць, дарэчы кажучы, і візіт часткі народных дэпутатаў у Маскву. Усё гэта накіравана на тое, каб ліквідаваць Украіну як самастойную незалежную дзяржаву", - мяркуе экспэрт.

Паводле ягоных слоў, Пуцін на паўшляху не спыняецца, ён будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль ён не даможацца свайго альбо паводле аднаго варыянту, альбо паводле іншага.

Цяпер сітуацыя значна горшая і складанейшая, чым тая, якая была падчас вядзення ва Украіне баявых дзеянняў.

"Пасля ўкладання нібыта замірэння і нібыта спынення агню ў некаторых ва Украіне паўстане ілюзія, што самае цяжкае ззаду і можна такім чынам выйсці з гэтай сітуацыі разам. Нічога такоўскага. Цяпер сітуацыя значна горшая і складанейшая, чым тая, якая была падчас вядзення ва Украіне баявых дзеянняў. Таму што і тады, і цяпер пытанне ідзе пра жыццё і смерць незалежнай Украіны. Але калі ішлі баявыя дзеянні і калі Украіна супраціўлялася, у тым ліку і вайсковым чынам, і сілавым чынам, на яе баку, прынамсі - сімвалічна - была сусветная супольнасць", - сказаў Іларыёнаў.

Але пасля таго, як укладзенае пагадненне аб замірэнні, Украіна фактычна і дэ-юрэ засталася адная. А пагроза агрэсіі і пагроза знішчэння нікуды не дзеліся, мяркуе экспэрт.

"Наадварот, яны сталі цяпер значна больш небяспечнымі. На гэта, уласна кажучы, я і звяртаў увагу, калі казаў пра небяспеку ўкладання замірэння і пагаднення аб спыненні агню. Таму што ў гэтых умовах ціск на Украіну будзе не памяншацца, а павялічвацца. Аднак хаўруснікаў ва Украіне ў гэтай сітуацыі будзе яшчэ менш, чым было тады, калі былі баявыя дзеянні, і Украіна спрабавала бараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.

У кожным выпадку, зразумела, што цяпер, пасля апошніх крокаў, павінна быць зразумела для самага апошняга грамадзяніна Украіны, не кажучы ўжо пра палітычных лідэраў Украіны, што пытанне цяпер стаіць "хто каго?". Альбо Украіна зможа перамагчы і адбараніць сваю незалежнасць і свой суверэнітэт, альбо Украіна саступіць. Выбар у гэты момант жыцця ўкраінскага грамадства і ўкраінскіх уладаў з'яўляецца выбарам, быць ці не быць Украіне", - сказаў Іларыёнаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках