3 траўня 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС запатрабаваў ад Расеі вызваліць затрыманае літоўскае судна

7
ЕС запатрабаваў ад Расеі вызваліць затрыманае літоўскае судна

Еўрапейскі Звяз распаўсюдзіў у аўторак заяву, у якой запатрабаваў ад Расеі вызваліць літоўскае судна Juros Vilkas, затрыманае ў Баранцавым моры.

«Мы занепакоеныя прымусовым затрыманнем расейскімі памежнікамі 18 верасня ў адкрытых водах Баранцавага мора літоўскага рыбалоўнай судна, наступным утрыманнем судна і ягонага экіпажа пад вартай, а таксама яго гвалтоўным адбуксіраваннем на расейскую тэрыторыі», - гаворыцца ў заяве ЕЗ, распаўсюджанай у аўторак.

Еўрапейскі Звяз заклікаў Расею «паважаць свае міжнародныя абавязанні і неадкладна вызваліць судна». ЕЗ таксама заклікаў Расею ўстрымацца ад усялякіх дзеянняў, якія парушаюць Канвенцыі ААН аб марскім праве ў дачыненні да рыбалоўных суднаў, якія плаваюць пад сцягам дзяржаў-чальцоў ЕЗ, піша РБК.

У заяве гаворыцца, што гэтае пытанне абмяркоўвалася з паслом Расеі пры Еўразвязе.

Як паведамлялася, на борце судна Juros Vilkas («Марскі воўк») супрацоўнікі ўправы памежжа ФСБ выявілі 15 тон краба. Паводле інфармацыі прэс-службы ФСБ, капітан судна Juros Vilkas, атрымаўшы ад суднаўладальніка наказ, распачаў спробу сысці ў нарвежскую эканамічную зону, утрымліваючы на борце інспектарскую групу памежнай службы ФСБ Расеі. Карабель ўдалося спыніць падчас пераследу.

Затрыманне рыбалоўнага судна выклікала рэакцыю вышэйшых службовых асоб Літвы. Прэм'ер-міністр краіны Альгірдас Буткявічус назваў затрыманне «дэманстрацыяй сілы і нянавісці». МЗС Літвы накіраваў ноту пратэсту ў расейскае пасольства ў Вільні з нагоды затрымання судна. Літва патрабуе адпусціць судна, якое, паводле версіі расейскага боку, праводзіла рыбную лоўлю ў выключнай эканамічнай зоне Расеі.

Фота: shipspotting.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках