3 траўня 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ падолеў гішпанскі «Атлетык» у Лізе чэмпіёнаў (Відэа)

22

Каманда паставіла задачу «рэабілітавацца» і выканала яе.

Барысаўскі БАТЭ падолеў гішпанскі «Атлетык» з Більбаа - 2:1 у другім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Матч прайшоў 30 верасня на «Барысаў-Арэне».

На 19-й хвіліне лік адкрыў Дзяніс Палякоў, на 41-й хвіліне Аляксандр Карніцкі забіў другі гол, а на 45-й хвіліне Арыц Адурыс адыграў адзін мяч.

Склад БАТЭ: Чэрнік, Яблонскі, Карніцкі (Радзівонаў, 86), А.Валадзько, Сігневіч, Хагуш, Філіпенка (к), Младзеновіч, Палякоў, М.Валадзько (Якаўлеў, 81), Гардзяйчук (Аляхновіч, 92+). У запасе: Сарока, Алексіевіч, Паўлаў, Тубіч. Папярэджанне атрымаў Палякоў.

«Атлетык»: Іраісас, Лапортэ, Сан Хасэ, Беньят, Ітураспэ, Ібаі Гомес (Сусаета, 46), Андоні Іраола (к) (Такера, 77), Рыка (дэ Маркас, 46), Муніаін, Арыц Адурыс, Баленсіага. У запасе: Іага Эрэрын, Эчейта, Гурпехі, Гільерма Фернандэс. Папярэджання атрымалі: Лапорту, Беньят, Такера.

Наступны матч 21 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» супраць данецкага «Шахцёра».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках