3 траўня 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1300 вайскоўцаў з 15 краін возьмуць удзел у вучэннях пад Львовам

6
1300 вайскоўцаў з 15 краін возьмуць удзел у вучэннях пад Львовам

У вайсковых вучэннях Rapid Trident 2014 возьмуць удзел блізу 1,3 тысячы вайскоўцаў з 15 краін свету.

Гэта пацвердзіў прадстаўнік Еўрапейскага камандавання ўзброеных сіл ЗША Грэгары Хікс, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на сайт камандавання.

«Вучэнні «Хуткі трызубец» павінны прайсці з 16 па 26 верасня», - сказаў Хікс. З ягоных слоў, удзел у іх возьмуць «прыблізна 1,3 тысячы вайскоўцаў з 15 краін, уключаючы Украіну, Азербайджан, Балгарыю, Канаду, Грузію, Нямеччыну, Вялікабрытанію, Латвію, Літву, Малдову, Нарвегію, Польшчу, Румынію, Гішпанію і ЗША, а таксама прадстаўнікоў NATO».

Мяркуецца, што вучэнні пройдуць каля ўкраінскага Львова.

У сераду, 3 верасня, афіцыйнай прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі не стала зняпраўджваць прыведзеную раней інфармацыю пра тое, што ў вучэннях возьмуць удзел 200 амерыканскіх жаўнераў.

«Гэтыя вучэнні былі запланаваныя загадзя. Было б дзіўна, калі б іх адмянілі», - сказала Псакі, адказваючы на пытанне аб магчымай рэакцыі Расеі на манеўры. Прадстаўніца Дзярждэпартамента падкрэсліла, што «вучэнні - важная частка супрацоўніцтва з многімі краінамі, уключаючы Украіну».

У сваю чаргу прэс-сакратар Пэнтагону Стывен Уорэн удакладніў, што на вучэннях ЗША будуць прадстаўляць вайскоўцы з 173 пяхотнай дывізіі, якая базуецца ў Італіі, як паведамляе BBC.

Са слоў Уорэна, гэта будуць «міратворчыя вучэнні». Іх ўдзельнікі не будуць страляць баявымі патронамі. Плануецца адпрацоўваць навыкі міратворчых аперацый, такія як: патруляванне, суправаджэнне калон, абясшкоджванне выбуховых прылад.

Польшча адправіць узвод

«Узвод польскіх вайскоўцаў з 25-й брыгады паветранай кавалерыі возьме ўдзел у вераснёўскіх вучэннях «Хуткі трызубец-14» на палігоне Явар каля Львова», - распавёў прэс-сакратар Міністэрства абароны Яцэк Соньта. Агулам на манеўры адправяцца 35 жаўнераў.

Са слоў Соньты, падчас першага тыдня вучэнняў будзе адпрацаваная аперацыя атачэння і агляду тэрыторыі, патрулявання і працэдуры эвакуацыі.

Нарвегію прадставяць два афіцэры Генштаба

«Мяркуецца, што прадстаўляць Нарвегію на вучэннях будуць двое афіцэраў штаба», - заявіла міністарка абароны каралеўства Інэ Эрыксэн Сёрэйдэ. Яна адзначыла, што каралеўства вось ужо доўгі час падтрымлівае вайсковае супрацоўніцтва з Украінай: «Нарвегія падтрымлівае Украіну ў рэалізацыі рэформы сектара бяспекі, праводзяцца абмены афіцэрамі».

Пры гэтым, са слоў супрацоўніка прэс-службы Мінабароны краіны Йёргэна Петэрсэна, вучэнні, хутчэй за ўсё, не зможа наведаць кіраўнік галоўнага аператыўнага камандавання ВС Нарвегіі, генерал Мортэн Хага Лундэ, які атрымаў асабістае запрашэнне ўкраінскага боку.

Як падкрэсліў прадстаўнік ведамства, ва Украіну адправяцца высокапастаўленыя прадстаўнікі генштабу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках