3 траўня 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У азербайджанца ў Менску канфіскавалі 4 тоны кантрабанднай гародніны

11
У азербайджанца ў Менску канфіскавалі 4 тоны кантрабанднай гародніны

Агульны кошт нелегальнай прадукцыі перавышае Br100 млн.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі больш за чатыры тоны садавіны і гародніны, нелегальна ўвезеных на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Буйную партыю кантрабанднай садавіны і гародніны канфіскавала кіраванне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Менскай вобласці і Менску сумесна з інспекцыяй Міністэрства ў падатках і зборах па Менску.

Нелегальная прадукцыя была выяўлена падчас аператыўна-рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталічнага гандлёвага цэнтра. У адной з гандлёвых кропак у грамадзян Азербайджана знаходзілася больш за 4 т рознай садавіны і гародніны без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, захоўванне і транспарціроўку. Агульны кошт нелегальнай прадукцыі перавышае Br100 млн.

Увесь тавар канфіскаваны, матэрыялы праверкі накіраваныя ў падатковыя органы для прыцягнення вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках