3 траўня 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купчына паляцела ў Швецыю

1
Купчына паляцела ў Швецыю

Намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 4-5 верасня знаходзіцца ў Швецыі з рабочым візітам.

4-5 верасня паводле запрашэння Дзяржаўнага сакратара замежных спраў МЗС Швецыі Франка Белфрагэ намесніца Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына знаходзіцца з рабочым візітам у Стакгольме, паведамілі charter97.org у прэс-службе МЗС.

4 верасня Алена Купчына правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Швецыі, падчас якіх будуць абмеркаваныя пытанні двухбаковага парадку дня.

5 верасня намесніца кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы намеснікаў міністраў замежных спраў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства», а таксама Нямеччыны, Польшчы і Швецыі.

Мэтай гэтай сустрэчы з'яўляецца абмен думкамі аб далейшай рэалізацыі ініцыятывы, у тым ліку ў кантэксце развіцця сітуацыі ў рэгіёне, а таксама падрыхтоўка Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў траўні 2015 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках