3 траўня 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зладзіў разнос кіраўніку «Белкаапсаюза»

16
Лукашэнка зладзіў разнос кіраўніку «Белкаапсаюза»

Дыктатар незадаволены працай «Белкаапсаюза» ў асноўных накірунках дзейнасці гэтай арганізацыі.

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню ўправы «Белкаапсаюза» Валерыя Іванава і намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Анатоля Ліса, паведамілі charter97.org у прэс-службе Лукашэнкі.

«Наколькі я разумею, гэта не толькі таваравытворчая арганізацыя, але, перш за ўсё, арганізацыя гандлю. А раздробнае тавараабарачэнне - гэта галоўны паказнік. Ён сёння, на жаль, не расце, а ёсць нейкае падзенне. Тое ж самае і ў грамадскім харчаванні. Гэта значыць, у асноўных накірунках дзейнасці падзенне. І гэта насцярожвае», - заявіў ён.

Лукашэнка ўважае за дзіўную сітуацыю, калі «Белкаапсаюз» рэгулярна звяртаецца па фінансавую падтрымку і крэдыты для папаўнення абарачальных сродкаў, у той час як іншыя арганізацыі гандлю працуюць з прыбыткам. Пры гэтым правадыр падкрэсліў, што ўважае за пустыя размовы тое, што арганізацыі «Белкаапсаюза» займаюцца абслугоўваннем небагатага сельскага насельніцтва і нясуць дадатковыя страты на ўтрыманне аўтакрам для дастаўкі тавараў у аддаленыя вёскі.

Ён адзначыў, што ў гэтай сувязі дамовіўся са старшынём рады дырэктараў ТАА «Тытунь-Інвест» Паўлам Тапузідзісам аб рэалізацыі ў Шклоўскім раёне праекта ў сферы раздробнага гандлю.

«Таму што ён (Павел Тапузідзіс) яго (Шклоўскі раён) добра ведае, і я яго выдатна ведаю», - растлумачыў ён выбар пры рэалізацыі праекта на карысць менавіта гэтага раёна.

Лукашэнка расказаў, што на прыкладзе гэтага праекта мяркуецца паказаць, як можна аптымальна абслужыць сельскі раён і арганізаваць закупку лішкаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва. «Ён усё гэта зробіць і пакажа. І ён мне ўжо паведамляе, што прапрацаваў гэты варыянт», - сказаў беларускі правадыр.

Дыктатар канкрэтызаваў, што гаворка ідзе пра будаўніцтва вялікай шматпрофільнай крамы ў раённым цэнтры, дзе пад адным дахам будзе размешчаны не толькі гандаль, але таксама аптэка і аб'екты для выканання банкаўскіх паслуг. Акрамя таго, у кожным аграгарадку плануецца арганізаваць гандлёвыя плошчы да 100 кв.м. «Думаю, што мы з ім дамовімся, што гэтая ж крама будзе ў гэтым сельгаскааператыве абслугоўваць усе так званыя далёкія неперспектыўныя вёскі», - адзначыў ён.

«Я гэтым хачу сказаць, што спажыўкааперацыя дагэтуль не пачынае варушыцца. Яна проста не разумее, у якой сітуацыі працуе, што тыя савецкія часы, калі яны былі манапалістамі, сышлі. І сёння ўжо тыя ненавісныя ёй гандлёвыя сеткі, якія існуюць у краіне (і людзі ўхваляюць іх дзейнасць), гатовыя абслугоўваць сельскія раёны і даваць вынік», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках