3 траўня 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой за Марыупаль: расейскія танкі вядуць «разведку боем»

13
Бой за Марыупаль: расейскія танкі вядуць «разведку боем»

Баявыя дзеянні ідуць у раёне вёскі Безыменная.

Пад горадам таксама чутныя выбухі і стрэлы. Пра гэта рэдакцыі мясцовага сайта 0629 заяўляюць марыупальцы, якія жывуць на Левым беразе.

У штабе абароны Марыупаля патлумачылі, што стрэлы могуць быць чутныя, бо ідзе бой з боку Новаазоўску высунутыя некалькі танкаў, вайскоўцы спыняюць невялікі прарыў.

Таксама ў штабе абароны паведамілі, што байцы батальёна "Азоў" заявілі, што ў раёне вёскі Безыменная ідуць баявыя дзеянні, але гэта не тыя сілы, якія могуць учыніць прарыў. Гэта хутчэй "гульня цягліцамі" з боку расейскіх войскаў і тэрарыстаў, гэта хутчэй разведка боем і імкненне сарваць сённяшні мітынг у Марыупалі.

Цягам некалькіх гадзін супраціўнік будзе разбіты, далей Безыменнага калона не пройдзе, заявілі ў "Азове".

Губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута а 14.00 на сустрэчы са студэнтамі заявіў, што ў гэты момант 4 танкі і амаль 40 дэсантнікаў праводзяць разведку боем, выехалі з Безыменнага і цяпер яны паміж вёскамі Шырокіна і Бярдзянскае. Тарута заклікаў марыупвльцаў не панікаваць, горад абаронены.

Фота з архіву

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках