3 траўня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы маладая мама вынесла з «Еўраопту» ў вазку тавары на 2 мільёны

14
У Рэчыцы маладая мама вынесла з «Еўраопту» ў вазку тавары на 2 мільёны

Дапамагала ёй у гэтым сяброўка.

Цягам некалькіх гадзін жанчыны набіралі ў дзіцячую калыску розныя рэчы: шампуні, мыла, дэзадаранты, зубную пасту.

Пра гэта піша «Гомельская праўда».

Пасля гэтага яны выйшлі з крамы. Але служба аховы не дазволіла ім далёка сысці.

- Дзяўчаты раней судзімыя, прычым, адна неаднаразова. Вялі асацыяльны лад жыцця, - распавяла намесніца начальніка – начальніца 2-га следчага аддзялення Рэчыцкага Роско Галіна Глушакова. - Распачатая крымінальная справа паводле ч.2. арт.205 КК РБ (таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), учынены групай асоб). Лёс саміх абвінавачаных будзе вырашаць суд. Што будзе з іх дзецьмі, будуць вызначаць кампетэнтныя органы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках