3 траўня 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Ждановічах» грузчыка забілі за тое, што ён заніжаў кошт сваёй працы

30
На «Ждановічах» грузчыка забілі за тое, што ён заніжаў кошт сваёй працы

Грузчыка забілі ягоныя калегі.

Пракуратура Менска накіравала ў суд Цэнтральнага раёна матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да двух грузчыкаў, якія нелегальна працавалі на рынку ў Ждановічах, і забілі свайго калегу, паведамляе БелаПАН.

Мужчыны абвінавачваюцца ў рабаванні, а таксама ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць.

4 чэрвеня гэтага года абвінавачаныя збілі свайго калегу, 45-гадовага меінчука, за тое, што ён ацэньваў свае паслугі разгрузкі плодаагародніннай прадукцыі не ў 250 тысяч рублёў, што было негалосна ўстаноўлена, а ў 150 тысяч рублёў. Пасля бойкі пацярпелы памёр на месцы ад разрыву прамой кішкі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках