3 траўня 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец выйграў у покер $20 мільёнаў

11

Даніэль Колман стаў самым паспяховым гульцом у покер.

23-гадовы амерыканец учора заняў першае месца ў галоўнай падзеі Seminole Hard Rock Poker Open. У гэтым турніры з гарантаваным прызавым фондам $10 млн Даніэль папоўніў свой рахунак на $1446710, стаўшы лепшым сярод 1 499 гульцоў, піша «Карэспандэнт».

Гэты вынік сам па сабе ўражвае, але калі ўспомніць, як праходзіць 2014 для гэтага гульца ў покер, ствараецца ўражанне, што гаворка ідзе пра чарговы геній покера. Бо прызавыя ў Seminole Hard Rock Poker Open сталі ўжо чацвёртымі шасцізначнымі прызавымі за гэты год для Даніэля Колмана.

27-е месца ў турніры для хай-ролераў у студзені на Карыбах не прадвяшчала нічога асаблівага, аднак ужо ў красавіку Колман займае першае месца ў турніры суперхай-ролераў у рамках Вялікага Фіналу PokerStars і Monte-Carlo®Casino ў Монтэ-Карла. Адзін з наймацнейшых складаў у свеце, але Даніэль дадае да свайго банкрола $2127 398. Дарэчы, 8-е месца ў гэтым турніры заняў Аліўе Бюске.

Праз 8 дзён Даніэль займае 5-е месца ў турбатурніры ў безлімітным халдэме (таксама ў Монтэ-Карла). У скарбонку падаюць яшчэ крыху больш за 68000 даляраў.

На Сусветнай покернай серыі ў Колмана было зафіксавана 3 прызавых месцы: 3-е месца ў турніры №40 (фармат «хедз-ап», гэта значыць адзін на адзін; $111 942), 19-е месца ў турніры №49 (безлімітны халдэм, $22.309), 1-месца ў турніры за мільён даляраў (№57, Big One для One Drop, $15.306.688). Акрамя гэтага, у ліпені 2014 Колман становіцца трэцім у турніры суперхай-ролераў у Лас-Вегасе ($796.821) і ў жніўні 2014 - другім у аналагічным турніры ў Барселоне ў рамках юбілейнага этапу Еўрапейскага покернага тура ($1.118.479). А вось першае месца заняў ягоны сябар і ў свой час вучань Аліўе Бюске.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках