3 траўня 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяцікласніца з Магілёва абараніла мужчыну, якога збівалі на вуліцы

29
Дзевяцікласніца з Магілёва абараніла мужчыну, якога збівалі на вуліцы

Дзяўчына ніколі не займалася ніякімі адзінаборствамі, а пра тое, што ёй самой можа «ўляцець», у той момант проста не думала.

Дзевяцікласніца Васходаўскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Алена Горская вярталася дадому ад бабулі і, калі ішла паўз возера, убачыла знаёмых хлапчукоў. Дзяўчына падышла павітацца з імі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Побач з хлопцамі стаяў мужчына. Ён зрабіў ім заўвагу, сказаў, што дарма яны купаюцца, што цяпер занадта холадна, - і пайшоў далей, - успамінае школьніца.

Пакуль Алена балбатала з прыяцелямі, да мужчыны, што зрабіў заўвагу, на ровары пад'ехаў іншы. Пад'ехаўшы спачатку загаварыў з ім, а потым паваліў на зямлю і пачаў біць нагамі.

- Я рванула да іх і стала разбараняць. Хлапчукі паспрабавалі мяне ўтрымаць, але я вырвалася. Проста не магу глядзець, калі пры мне кагосьці крыўдзяць, - кажа дзяўчына. - Я спрабавала адштурхнуць мужчыну, які нападаў, казала яму, што калі ў яго ёсць нейкія прэтэнзіі, то няхай лепш выкліча міліцыю - там разбяруцца, але ён толькі штурхнуў мяне ў адказ, а потым пайшоў, і я выклікала «хуткую».

Дзяўчына праседзела побач з пабітым мужчынам да прыезду лекараў, а потым пайшла дадому.

- Першага верасня я была дома, на лінейку не збіралася ісці, але за паўгадзіны да яе патэлефанавала мама і сказала, каб тэрмінова бегла ў школу, - распавяла яна.

Падзякаваць Алену за праяўленую смеласць і ўручыць ёй пісьмовую падзяку прыехаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі Павел Смірноў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках