3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з Магілёва просіць Пуціна спыніць вайну з Украінай

23
Фермер з Магілёва просіць Пуціна спыніць вайну з Украінай

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі накіраваў прэзідэнту Расеі зварот са 138 подпісамі аб спыненні вайны ва Украіне.

Ён збіраў подпісы на рынку райцэнтра Карма Гомельскай вобласці, дзе прадаваў сваю сельгаспрадукцыю, піша БелаПАН.

«Абураны тым бязмежжам, які творыць Расея ва Украіне, у знак салідарнасці з яе народам, я наважыў напісаць зварот да Пуціна ад простых грамадзян з заклікам усталяваць мір ва Украіне. У звароце я заклікаў Пуціна вывезці разам з гуманітарным канвоем з Украіны уласаўцаў, чачэнцаў, тэрарыстаў і іншыя дэструктыўныя сілы», - распавядае актывіст.

Некаторыя пакупнікі адмаўляліся падпісацца і казалі, што ім усё роўна, але многія ахвотна падпісваліся.

«У савецкі час, калі была агрэсія Амерыкі ў В'етнаме, актыўна збіраліся подпісы за мір, а цяпер чамусьці наша ўлада бяздзейнічае. Мяне гэта абурыла, таму я наважыў збіраць подпісы сам», - пракаментаваў Паўлоўскі.

Адказ з Крамля пакуль не паступаў.

У аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і ў справах моладзі Кармянскага райвыканкама паведамілі, што ні яго супрацоўнікі, ні міліцыя не перашкаджалі збору подпісаў.

«Мы ж таксама не супраць міру ва Украіне, таму яму не перашкаджалі, проста пацікавіліся: якая менавіта мэта збору подпісаў, і ўсё», - патлумачыла адна з супрацоўніц.

Фота з архіву

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках