Улады Слуцка адмовіліся ад Дня горада
5- 5.09.2014, 9:49
- 8,400
Агульнагарадскую гулянку, прызначаную на 14 верасня, скасавалі.
Паводле папярэдняй і неафіцыйнай інфармацыі супрацоўнікаў сферы культуры, на плячах якіх звычайна трымаецца культурна-масавы складнік агульнагарадскіх святаў, яны не рыхтуюцца да правядзення Дня горада. У гэтыя дні яны працуюць над праграмамі Дзён мікрараёнаў, якія будуць праводзіцца цягам верасня, піша Iнфа-кур'ер.
У прыватнасці, паводле інфармацыі крыніц, 14 верасня адбудзецца свята мікрараёна Чэхава. Агульнагарадскіх гулянняў як такіх не будзе.
Афіцыйнай інфармацыі з гэтай нагоды пакуль няма.