4 траўня 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Новыя санкцыі ЕЗ удараць па расейскім нафтавым кампаніям

Financial Times: Новыя санкцыі ЕЗ удараць па расейскім нафтавым кампаніям

Дзяржаўныя «Раснафта», «Транснафта» і «Газпрамнафта» не змогуць прыцягваць сродкі на еўрапейскіх рынках капіталу.

Пра гэта напісала міжнародная дзелавая газета Financial Times.

Паводле звестак выдання, пад абмежаванні патрапяць расейскія нафтавыя дзяржаўныя кампаніі, якія валодаюць актывамі больш за 27 млрд дал. І атрымліваюць больш за палову сваіх даходаў ад продажу або транспартавання сырой нафты або нафтапрадуктаў.

На думку аналітыкаў выдання, санкцыі значна паўплываюць на працу «Раснафты», «Транснафты» і «Газпрамнафты». Пад апісанне не трапляюць прыватныя кампаніі «Лукойл» і «Сургутнефцегаз».

Прадстаўнікі ЗША і ЕЗ заявілі аб падрыхтоўцы дадатковых санкцый у дачыненні да РФ, піша gordonua.com.

Еўракамісія прапанавала на разгляд Рады ЕЗ новы пакет санкцый, якія закрануць рынкавы капіталу, сферу абароны, тавараў падвойнага прызначэння і адчувальных тэхналогій.

Еўразвяз і далей будзе ўводзіць санкцыі супраць Расеі, бо не бачыць іншай альтэрнатывы, заявіла новаабраная высокая прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках