4 траўня 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: «Мірны план» Пуціна не вытрымлівае крытыкі

9
Карл Більт: «Мірны план» Пуціна не вытрымлівае крытыкі

Так званы мірны план прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна адносна Украіны не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Пра гэта на саміце краін-сябраў NATO ва Уэльсе паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, паведамляе УНН са спасылкай на CNN.

«Мірны план, прапанаваны Расеяй, не вытрымлівае крытыкі... У мірным плане прэзідэнта Пуціна адсутнічаюць два надзвычай важных элемента ў ягоных сямі пунктах. Па-першае, там не гаворыцца аб сыходзе рускіх войскаў, а па-другое - няма нічога пра кантроль Украіны над яе межамі. Ён хоча, каб украінскія вайскоўцы пакінулі тэрыторыю часткі Украіны, а расейскія войскі засталіся ва Украіне», - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка шведскага замежнапалітычнага ведамства, прапанаваныя Пуціным сем пунктаў «могуць прывесці да спынення агню і спыніць смерці людзей, аднак не з'яўляюцца выхадам і шляхам да спынення канфлікту».

Будзе спыненне агню або не (ходзяць пэўныя чуткі), але мы не ўбачылі нічога ў паводзінах Расеі, што б паказвала на такое спыненне.

Адначасова Більт звярнуў увагу і тое, што нягледзячы на чуткі аб спыненні агню, «у паводзінах Расеі няма нічога, што б паказвала на такое спыненне».

Ён таксама ад імя сусветнай супольнасці выказаў падтрымку Украіне і адзначыў, што свет дасць «камбінаваны адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках