4 траўня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумахер пакіне лякарню да Каляд

6
Шумахер пакіне лякарню да Каляд

Лекары могуць выпісаць з бальніцы сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Міхаэля Шумахера да Калядаў 25 снежня.

Пра гэта са спасылкай на італійскую газету Gazzetta Dello Sport паведамляе РІА «Новости».

Міхаэль Шумахер атрымаў сур'ёзную траўму галавы 29 снежня 2013, калі стукнуўся аб камяні падчас катання на гарналыжнай трасе ў французскіх Альпах. Гоншчыка ўвялі ў штучную кому, 16 чэрвеня менеджэрка пілота Сабіна Кім паведаміла, што яго вывелі з каматознага стану і перавезлі ў іншую бальніцу для рэабілітацыі. Кім не стала выдаваць месцазнаходжанне Шумахера.

У канцы чэрвеня з клінікі ў Грэноблі, дзе лячыўся Шумахер, скралі ягоныя бальнічныя дакументы. Зламыснік разаслаў у буйныя СМІ прапанову з просьбай купіць медкарту гоншчыка за 50 тысяч еўра. Злачынцу затрымалі, аднак ягонае імя засталося ў сакрэце. У пачатку жніўня падазраванага знайшлі павешаным ў турэмнай камеры.

Фота з архіву AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках