4 траўня 2024, Субота, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Рыгі пахваліў Пуціна

56
Мэр Рыгі пахваліў Пуціна

На думку Ніла Ушакова, Пуцін лепшы, чым Навальны.

Мэр Рыгі, які знаходзіцца ў Маскве, напярэдадні ўвечары даў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу "Дождж". На пытанне аб стаўленні да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, Ніл Ушакоў адказаў, што "гэта для нас цяпер лепшае, што можа быць".

Латвійскі палітык узяўся выратаваць "Рыжскія панадворкі" ў расейскіх супермаркетах. Кіраўнік горада прыехаў у Маскву, каб паспрабаваць угаварыць зняць забарону на некаторыя латвійскія прадукты, піша ru.DELFI.lt .

На сваёй хатняй старонцы тэлеканал апублікаваў толькі кароткі фрагмент інтэрв'ю Ушакова (усяго 32 секунды).

Мэр Рыгі, у прыватнасці, адзначыў, што жыхары Латвіі вельмі палярна ставяцца да таго, што адбываецца ва Украіне.

На пытанне вядучых тэлеканала пра прэзідэнта Расеі, Ушакоў адказаў: "Для нас цяпер лепшае, што можа быць, гэта Уладзімір Пуцін. Бо, калі яго не будзе, да ўлады не прыйдзе Навальны. Тыя прэзідэнты, якія маглі б быць замест яго, яны.. не прынясуць суседзям стабільнасці".

Мэр Рыгі ўдакладніў, што, мяркуючы па выніках галасавання, у рэйтынгу за "Адзінай Расеяй" ідуць Ліберальна-дэмакратычная партыя Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага і Камуністычная партыя Генадзя Зюганава.

У чацвер мэр Рыгі Ніл Ушакоў сустрэўся ў Маскве з віцэ-прэм'ерам Расеі Аркадзем Дварковічам, які паабяцаў паспрыяць экспарту латвійскіх тавараў у галінах, якія не трапілі пад дзеянне гандлёвага эмбарга.

Экспэрт у замежнай палітыцы Карліс Даўкшт не прадбачыць практычнага выніку ад паездкі Ушакова ў Маскву і звязвае яе з перадвыбарнай актыўнасцю, паведамляе партал LSM.lv.

Ушакоў, у прыватнасці, заявіў, што калі дзеянне санкцый скончыцца, вярнуць рынак будзе складана. Ён заявіў журналістам, што санкцыі ЕЗ супраць Расеі не працуюць, таму ён спадзяецца, што ЕЗ выкарыстоўвае дыпламатычныя інструменты для развязання крызісу ва Украіне. Калі санкцыі скончацца, трэба прыгатавацца да таго, каб мы маглі аднавіць гандаль па магчымасці хутчэй, каб не страціць перавагі, якіх латвійскія гандляры ўжо дамагліся, паколькі з заканчэннем санкцый канкурэнцыя паміж вытворцамі ЕЗ за расейскі рынак - абвострыцца.

Даўкшт, у сваю чаргу, заявіў, што "Ушакоў, магчыма, прымярае на сябе ролю прэм'ера, выкарыстоўваючы гэтую паездку для барацьбы за галасы выбаршчыкаў".

Акрамя таго, Ушакоў падае сігнал палітычнай эліце Расеі, што ў Латвіі няма адзінай замежнай палітыкі і геапалітычнага бачання. І Расея гэта ацэніць і зробіць адпаведныя высновы, упэўнены Даўкшт.

На ягоную думку, шанцы Ушакова рэальна абараніць інтарэсы айчыннага вытворцы - мінімальныя, бо "ён кажа толькі аб таварах, якія ўсё яшчэ экспартуюцца ў Расею і не падпадаюць пад уплыў санкцый, а аб'ём гэтых паставак невялікі". На думку палітолага, казаць пра ўплыў гэтага візіту бессэнсоўна, паколькі далейшае развіццё падзей вызначае не горад, а дзяржаўныя стасункі і аб'ёмы санкцый.

"Я думаю, у канчатковым выніку апынецца, што гэты візіт з'яўляецца часткай перадвыбарчай кампаніі", - заявіў экспэрт.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках